Беларуская Служба

Палякі забралі спецрэйсам суачыннікаў з Аўстраліі

01.04.2020 17:11
Boeing 787-9 Dreamliner авіякампаніі LOT даставіў палякаў з далёкага кантыненту, правёўшы ў паветры больш за 20 гадзін. 
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Karol Ciesluk/ Shutterstock

Польская авіякампанія LOT, як і большасць авіяпрадпрыемстваў у Еўропе і свеце, з-за каранавіруса спыніла рэйсы. Аднак авіялініі рэалізуюць аперацыю ўрада краіны, якая называецца «Палёт дадому». У яе рамках кампанія выконвае чартарныя рэйсы з розных куткоў свету, дзе знаходзіцца шмат палякаў, якія хочуць вярнуцца на радзіму. За білет плаціць зацікаўленая асоба, аднак дзяржава запэўнівае датацыю да кошту квітка.

Партал wp.pl паведамляе пра найдаўжэйшы рэйс польскага нацыянальнага перавозчыка ў рамках аперацыі. І так, дальнемагістральны самалёт авіяліній LOT Boeing 787-9 Dreamliner прызямліўся ў Варшаве пасля 22 гадзін палёту. Лайнер прывёз на радзіму палякаў з аўстралійскага Сіднея. Паколькі польскія самалёты не прыстасаваныя да настолькі доўгага палёту, то лайнеру прыйшлося зрабіць пасадку на дазапраўку ў Сінгапуры. Польскія СМІ паведамляюць, што самалёт кампаніі LOT прызямліўся на аўстралійскай зямлі ўпершыню за 40 гадоў.

Хутчэй за ўсё, польскі дальнемагістральны Boeing яшчэ раз накіруецца ў Аўстралію, паколькі з кантыненту не ўдалося забраць усіх палякаў, якія жадаюць вярнуцца на радзіму – яны звычайна не змясціліся ў самалёце, паведамляе партал wp.pl.

вс