У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка каранавірусу не баіцца, лічыць эпідэмію псіхозам. Усё сведчыць пра тое, што сёлета ў чарговы раз беларускі кіраўнік перабярэцца, кажа эксперт.
Афіцыйны Менск не пераймаецца каранавірусам. Нашмат важней для ўладаў захаваць стабільнасць эканомікі, грамадскі парадак ды добрыя адносіны з Расеяй ды Захадам. Гэта патрэбна, каб правесці летам прэзідэнцкія выбары. Паводле дзейснай Канстытуцыі выбары павінны адбыцца не пазней жніўня 2020-га года.
Гэта галоўны прыярытэт. Менавіта па гэтай прычыне ў Беларусі ня ўводзіцца каранцін, не замыкаюцца школы ды ВНУ. Афіцыйны Мінск паводзіць зусім іншую палітыку, піша ў сваёй справаздачы менскі палітолаг Андрэй Лаховіч. Каранавірус выбарам не перашкодзіць, прагназуе эксперт.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аўдыёфайле