Беларуская Служба

МЗС Польшчы: у некаторых краінах прэзідэнцкія выбары будуць немагчымыя

15.04.2020 13:35
Міністэрства замежных спраў апублікавала праект распараджэння аб утварэнні за мяжой выбарчых участкаў.
ілюстраційне фотоPhoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

У абгрунтаванні дакументу сцвярджаецца, што «правядзенне выбараў у некаторых краінах будзе вельмі ўскладнена, а ў шматлікіх немагчымае», – піша «Dziennik Gazetа Prawnа».

Утварэнне выбарчых акруг за мяжой – гэта абавязак МЗС. Афіцыйны тэрмін выбараў застаецца нязменным – 10 траўня. Пакуль выбары павінны адбыцца традыцыйным чынам, паколькі праект карэспандэнцыйнага галасавання яшчэ не прыняты.

Пасля правядзення аналізу аказалася, што консулы запрапанавалі ўтварэнне толькі 103 выбарчых акруг. Аказалася, што выбарчыя ўчасткі павінны мясціцца выключна ў сядзібах дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх аддзяленняў. Паводле консулаў, у краінах, дзе польская дыяспара вялікая, гэта стварае эпідэміялагічную пагрозу.

Консулы таксама звяртаюць увагу, што ў шматлікіх дзяржавах да 10 траўня надалей можа абавязваць забарона сходаў і абмежаванні перамяшчэнняў. Многія людзі, якія раней згадзіліся працаваць у камісіях, цяпер адмаўляюцца.

МЗС друкуе яшчэ адзін цікавы факт: ствараючы акругі «пад увагу не былі ўзятыя краіны з шматлікай дыяспарай, якія не далі згоды на выбары пры дапамозе асабістага галасавання (ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Люксембург, Германія), ці краіны, якія не далі адказу, а іх згода з’яўляецца неабходнай (Швейцарыя, Італія, Мальта, ПАР, Сербія, Ірландыя, Новая Зеландыя).

ав