„Пазыка ў памеры 1,5 мільярда долараў, якую Расія выдзеліць Беларусі, не павінна разглядацца, як умяшанне Масквы ва ўнутраныя справы Беларусі”, - заявіў прэс-сакратар Крамля пасля перамоваў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў таксама словы Святланы Ціханоўскай наконт расійскіх крэдытаў, якія, паводле яе, выдзяляюцца не краіне, а самому Лукашэнку. Ён запэўніў, што пазыка выдзяляецца Беларусі - важнаму саюзніку Расіі.
Паводле прадстаўніка Крамля, частка новага крэдыту прызначана для рэфінансаванне ранейшых даўгоў Мінска. У канцы жніўня беларускія ўлады паведамілі, што вядуць перамовы з Расіяй аб рэфінансаванні запазычанасці ў памеры 1 млрд долараў ЗША, нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.
Прэс-сакратар Пуціна назваў Лукашэнку законным прэзідэнтам Беларусі і партнёрам прэзідэнта Расіі ў міжнародных адносінах. Ён падкрэсліў, што Расія аднолькава цэніць усіх грамадзянаў Беларусі - і тых, хто падтрымлівае Лукашэнку, і тых, хто яго не падтрымлівае.
Пяскоў таксама паведаміў, што Пуцін вітае ініцыятыву Лукашэнкі па рэфармаванні беларускай Канстытуцыі, чаго вынік павінен адпавядаць жаданням беларускага грамадства.
Апрача таго, Пяскоў запэўніў, што прэзідэнты не абмяркоўвалі ў Сочы пытання стварэння расійскіх ваенных баз у замен за падтрымку Масквы. У сваю чаргу, паводле Пяскова, абмяркоўвалася эканамічнае супрацоўніцтва паміж краінамі і пастаўкі энергетычнай сыравіны для Беларусі. Апрача таго, было вырашана, што размешчаны на мяжы рэзерв расійскіх сілавікоў будзе зьняты і адпраўлены ў месцы дысьлякацыі, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.
аз