Беларуская Служба

Лукашысты не даюць працаваць журналістам

18.05.2021 14:33
У Беларусі пануе поўнае самаўпраўства ў сферы СМІ. Улады блакуюць сайты, журналістаў арыштоўваюць, на выданні ціснуць эканамічна.
Аўдыё
  • Лукашэнка знічшае незалежныя СМІ
Здымак мае ілюстрацыйны характарEuroradio

За апошнія месяцы рэпрэсіі з боку ўлады спазналі шэраг беларускіх выданняў. Велізарныя штрафы атрымалі баранавіцкая газета «Інтэкспрэс» ды гродзенскае выданне Hrodna.life, ліквідаваны брэсцкі часопіс «Бинокль». Цяпер нанесены ўдар па аднаму з найбуйшнейшых парталаў «Tut.by». Доступ да сайта ў Беларусі заблакаваны, Камітэт дзяржаўнага кантролю завёў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў ААТ «ТУТ БАЙ МЕДИА».

Працягваюцца арышты журналістаў за выкананне іх прафесійных абавязкаў. Так на мінулым тыдні ў Магілёве затрыманыя Аляксандр Буракоў ды Уладзімір Лапцэвіч. Міліцыя арыштавала іх за ўдзел нібыта ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» каля суда Магілёўскай вобласці, куды журналісты прыйшлі, каб зрабіць рэпартаж з суда па справе Севярынца, Афнагеля, Вінярскага і іншых. У Мінску затрымалі журналістку Таццяну Капітонаву, калі яна здымала канферэнцыю ў каворкінгу на Нямізе.

У звязку са справай Тut.by затрыманыя некалькі рэдактараў TUT.BY, у тым ліку галоўныя рэдактар Марына Золатава. Сілавікі схапілі журналіста Onliner Аляксандра Чарнуху, які паехаў да сядзібы tut.bу асвятляць падзеі.

У Беларусі ўлады вядуць вайну з незалежнымі СМІ, кажа прадстаўніца БАЖ Вольга Хвоін, з якой мы паразмаўлялі пра сітуацыю беларускіх недзяржаўных выданняў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл