Беларуская Служба

Еўрапейскі Саюз больш не давярае Расіі

18.05.2021 14:48
Апошнія рэзалюцыі Еўрапарламенту ды рапарты Еўракамісіі негатыўна ацэньваюць палітыку Крамля, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/OLIVIER HOSLET / POOL Dostawca: PAP/EPA.

У пачатку лютага, калі паліцыя разганяла дэманстрацыі ў абарону арыштаванага Аляксея Навальнага на вуліцах расійскіх гарадоў, Жазэп Барэл паляцеў у Расію для падтрымання «дыялогу» з Крамлём. Там яго прынізілі, а разам з ім увесь ЕС прынізілі. Падчас знаходжання гішпанца Уладзімір Пуцін загадаў выслаць трох дыпламатаў ЕС, а кіраўнік расійскага Міністэрства замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што «Еўрасаюз не ёсць надзейным партнёрам».

Барэл шмат абдумаў з таго часу. Яго службы толькі што даслалі краінам ЕС дакумент, у якім яны папярэджваюць, што Расія рыхтуецца да анексіі самаабвешчаных «народных рэспублік», створаных вакол Данецка і Луганска. Пра гэта сведчыць арганізацыя фіктыўных выбараў у мясцовыя органы ўлады і распаўсюджванне расійскіх пашпартоў сярод мясцовага насельніцтва. Такі крок азначае канчатковае пахаванне мірнага працэсу, распачатага шэсць гадоў таму ў Мінску.

Расія не плануе ніякай анексіі ды ніколі не будзе іх праводзіць, адказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Аднак у Бруселі больш не вераць Расіі. Наадварот, Барэл прапанаваў ЕС дапамагчы Украіне ў правядзенні вакцынацыі, каб прадухіліць крах украінскай дзяржавы. Іспанец таксама хоча, каб Брусель удзельнічаў ва ўмацаванні энергетычных паставак ва Украіну. Гэтыя высновы павінны быць прыняты міністрамі замежных спраў ЕС у бліжэйшыя тыдні.

Яшчэ лепшым адлюстраваннем змены настрояў у ЕС у адносінах да Расіі з'яўляецца рэзалюцыя, прынятая Еўрапейскім парламентам некалькі дзён таму пераважнай большасцю галасоў. Дакумент малюе карціну, якая не пакідае сумневаў у прыродзе расійскага рэжыму. У ім гаворыцца, што Масква не толькі пагражае еўрапейскай бяспецы, але і «вядзе ўнутраную вайну супраць уласнай нацыі шляхам сістэматычнага пераследу апазіцыі і арыштаў на вуліцах».

Рэзкая ацэнка Расіі з боку Расіі прадугледжвае заклік да сталіц ЕС узмацніць жорсткасць палітыкі ў дачыненні да Крамля. Адным з яе элементаў павінна стаць папярэджанне, што калі Пуцін вырашыць пачаць наступ на Украіну, наступствы павінны быць балючымі для Расіі. У такім выпадку еўрадэпутаты хочуць неадкладнага спынення расійскага імпарту нафты і газу, адключэння Масквы ад міжнароднай сістэмы фінансавых аперацый «Swift» і замарожвання актываў у ЕС, якія належаць алігархам, блізкім да Крамля.

юл