Беларуская Служба

Што ўваходзіць у стандарты беларускіх спецслужбаў

25.05.2021 13:34
У мінулым улады Мінска ўжо збівалі грамадзянскія аб'екты, якія праляталі над іх тэрыторыяй.
Wymuszenie lądowania samolotu przez białoruskie władze
Wymuszenie lądowania samolotu przez białoruskie władzePAP/EPA/ONLINER.BY HANDOUT

Ілжывае ўзбуджэнне трывогі на пасажырскім самалёце і прымушэнне яго да пасадкі ў мінскім аэрапорце ў суправаджэнні знішчальніка толькі для таго, каб выцягнуць нявыгаднага блогера, шакуе нахабствам. Аднак гэта адпавядае стандартам, якія прымяняюцца беларускімі службамі, – піша ў выданні Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.

Пагроза для самалёта Ryanair не зусім была пустой, – сцвярджае аўтар. У мінулым улады Мінска ўжо абстрэльвалі грамадзянскія аб'екты, якія праляталі над іх тэрыторыяй.

У 1995 годзе, у дзень нараджэння блогера Рамана Пратасевіча, які быў захоплены ў нядзелю, беларуская зенітная абарона збіла паветраны шар, які ўдзельнічаў у гонках за Кубак Гордана Бенета. У выніку загінулі двое грамадзян ЗША.

Спачатку людзі Аляксандра Лукашэнкі тлумачылі, што амерыканцы выконвалі шпіёнскія задачы над вайсковай часткай у Бярэзе, а потым, што спартсмены загінулі ад недахопу кіслароду яшчэ перад тым, як былі збітыя. У рэшце рэшт, Лукашэнка папрасіў прабачэння ў прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

Патоцкі прыводзіць таксама прыклад дзеянняў беларускіх аператыўнікаў, скіраваных супраць грамадзян Еўразвязу.
Апублікаваны ў сакавіку рапарт літоўскіх спецслужбаў за 2020 г. расказвае гісторыю 34-гадовага Томаса, які прыехаў у Гродна адзначаць дзень народзінаў знаёмага. У бары яго зачапіла беларуска Алена. Пасля гарачай ночы з ёю, Томаса затрымалі беларускія сілавікі. Нібыта Алену абкралі, а ён зʼяўляецца галоўным падазраваным. Мужчыну пагражалі, што пакажуць здымкі жонцы, калі ён падрыхтуе падрабязную інфармацыю пра сваіх супрацоўнікаў. Абяцалі за гэта плату. Пасля вяртання дадому Томас расказаў усё літоўскай контрвыведцы.

яс