Беларуская Служба

Герб Польшчы зменіцца. «ПіС» прасоўвае ліфтынг Белага Арла

09.06.2021 16:39
Карона арла павінна мець прасветы, а замест залатых кіпцюроў у птушкі  павінны быць пазалочаныя ўсе лапы, аж да лініі апярэння.
  -
Белы Арол - герб Польшчы Foto: Pixabay

Новы закон аб дзяржаўнай сімволіцы, які рыхтуе Мінкультуры Польшчы, павінен быць гатовы ў чацвёртым квартале 2021 года, піша Rzeczpospolita са спасылкай на пералік заканадаўчай працы ўрада.

Што зменіцца? Перш за ўсё, правячая партыя хоча зменаў у гербе. Акрамя ўпарадкавання ўдакладненняў (той герб, які зараз з'яўляецца дзяржаўным, распаўсюджваўся ў папяровым варыянце, і менавіта ён павінен быць зменены). Урад мае намер увесці сучасную версію герба ў выглядзе лічбавага файла не толькі ў базавай версія герба, але і ў чорна-белай афарбоўцы.

Таксама будуць уведзеныя значна больш прыкметныя змены. Як піша Rzeczpospolita, урад настойвае на тым, каб унесці адпаведныя геральдычныя папраўкі ў асноўны сімвал дзяржавы. Карона павінна мець прасветы, а замест залатых кіпцюроў у птушкі  павінны быць пазалочаныя ўсе лапы, аж да лініі апярэння.

Праблема таксама звязана з адценнем чырвонага ў нацыянальным сцягу. Як паведамляе газета, запіс каляровых каардынатаў быў зроблены ў сістэме CIELUV, якая не выкарыстоўваецца сучаснымі графічнымі распрацоўшчыкамі. Колер апісваецца як блізкі да малінавага, але ў далучаным графічным выяўленні ён больш падобны колеру цынобра. І тут узнікае загвоздка, таму што многія спецыялісты выступаюць за цынобра, але ўрад, па інфармацыі Rzeczpopolita, хоча зрабіць стаўку на малінавы. Так сама будзе адноўлена гістарычнае Харугва прэзідэнта Польшчы.

эж