Гульня, у якой Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае, затрыманага ў выніку захопу самалёта Рамана Пратасевіча, жорсткая і складаная. Вымучаныя прызнальныя паказанні незалежнага блогера – гэта ўдар па расійскім алігарху Дзмітрыю Мазепіну, які з’яўляецца бізнес-канкурэнтам беларускага кіраўніка, канстатуе Вацлаў Радзівіновіч на старонках выдання Gazeta Wyborcza.
Хоць у «інтэрв'ю», якое Пратасевіч быў вымушаны даць тэлебачанню АНТ, канкрэтнае прозвішча не прагучала, то дзяржаўныя беларускія СМІ неадкладна абвясцілі, што расійская кампанія, якая фінансавала антыўрадвыя дзеянні, пра якую казаў блогер, гэта вытворца штучных угнаенняў «Уралхім».
Яго ўладальнікам з’яўляецца ўраджэнец Беларусі Дзмітрый Мазепін, які, дарэчы, стаў алігархам дзякуючы падтрымцы Лукашэнкі. Прынята лічыць, што дыктатар таксама зрабіў з Мазепіна апекуна сваіх прыватных мільярдаў, схаваных за мяжой.
Калі ў жніўні мінулага года, пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, успыхнуў беларускі бунт супраць дыктатуры, Мазепін зрабіў су’рёзную палітычную памылку і заклікаў Лукашэнку спыніць рэпрэсіі і пачаць перамовы з апазіцыяй. Абвінавачванне супраць былога пратэжэ Лукашэнкі прагучала ў часе, калі расійская эліта сабралася на Эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу. На мерапрыемстве меў выступаць, між іншым, Мазепін. Аднак пасля таго, як у Мінску прагучала абвінавачванне ў фінансавай падтрымцы беларускай «каляровай рэвалюцыі», што ў вачах Уладзіміра Пуціна з’яўляецца недаравальным злачынствам, Мазепін раптам знік і не выступаў.
Лукашэнка выкарыстаў Пратасевіча, каб нанесці ўрад па ўральскім бізнесмене, таксама з мэтай абараніць уласныя мільярдаў. Бізнес у Расіі ўжо даўно вострыць зубы на прывабныя беларускія кампаніі, якія ўтрымліваюць мінскі рэжым, а таксама запаўняюць прыватную касу Лукашэнкі. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра «Беларуськалій». Маскоўскія алігархі спадзяюцца, што Лукашэнка канчаткова будзе вымушаны «прыватызаваць» і гэтую жамчужыну беларускай эканомікі. У гэткай сітуацыі гэта «Уралхім» павінен пераняць «Беларуськалій», паколькі гэта дазволіла б стварыць на рынку ўгнаенняў магутнага манапаліста, па ўзоры канцэрнаў «Газпром« ці «Роснефть».
Паводле эканаміста Уладзіслава Іншаземцава, блізкі да Крамля «Ашчадбанк» даў вялікія пазыкі патэнцыяльным пакупнікам беларускіх кампаній, спадзеючыся на атрыманне акцый перанятых беларускіх прадпрыемстваў. Таму кіраўнік «Ашчадбанка» Герман Греф вельмі актыўна пераконвае Крэмль да паскарэння «інтэграцыі» з Беларуссю, што на самой справе азначае захоп суседняй краіны. У гэткай сітуацыі Лукашэнка спрабуе абараняцца інтрыгамі, канстатуе Gazeta Wyborcza.
аз