Беларуская Служба

«Ціханоўскай і мільёнам беларусаў патрэбная польская салідарнасць, а не нязграбныя парады»

10.06.2021 07:30
Каментатар выданне Rzeczpospolita звяртае ўвагу на страты для польскай палітыкі, якія выклікалі заявы віцэ-спікера польскага Сейма.
a
Святланa ЦіханоўскаяPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Роля партыйнага «загончыка», якую зараз выконвае намеснік спікера Сейма Рышард Тарлецкі звязаная з рызыкай. Гаворка ідзе пра небяспеку сапсавання адносін са светам і рызыку збянтэжанасці, якая ў палітыцы смяротна небяспечная, піша Багуслаў Хработа ў сваім каментары, змешчаным на старонках выдання Rzeczpospolita. Публіцыст навязвае да ліста, які пасля сваіх «маскоўскіх паведамленняў» у Твітэры, віцэ-спікер польскага Сейму напісаў лідарцы беларускай апазіцыі Святлане Ціханоўскай.

Паводле каментатара, у сваім лісце Рышард Тарлецкі ставіцца да лідаркі беларускай апазіцыі, як да «дурной курыцу», якой трэба растлумачыць польскую палітыку і гэта тлустымі літарамі.

Тым часам паводле Хработы, зараз Ціханоўскай не патрэбная такая лекцыя альбо нязграбная парада. Ціханоўская і мільёны беларусаў чакаюць польскай салідарнасці, падтрымкі, суперажывання і актыўнасці на еўрапейскім форуме ў барацьбе з дыктатурай, а для гэтага патрэбнае адзінства на польскай палітычнай сцэне.

«Размовы са шматлікімі палітыкамі правых сілаў у Польшчы паказваюць, што стаўленне і словы Рышарда Тарлецкага не выклікаюць агульнага энтузіязму. Іх часта крытыкуюць», – піша Хработа.
Каментатар звяртае ўвагу на страты для польскай палітыкі, якія выклікалі заявы палітыка. Гэта сапсаванне адносінаў са светам – як з моцнымі, такі і са слабымі гульцамі на палітычнай сцэне, якім зараз патрэбная падтрымка з боку Польшчы, канстатуе Багуслаў Хработа на староках выдання Rzeczpospolita.

Нагадваем, падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчы, віцэ-спікер польскага Сейму Рышард Тарлецкі раскрытыкаваў лідарку беларускай апазіцыі за намер удзельнічаць, арганізаваным апазіцыйнай «Грамадзянскай платформай» мерапрыемстве «Campus Польшча будучыні», якое адбудзецца ўлетку.

Згаданае мерапрыемства, прызначанае для людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, павінна вылучыць будучых апазіцыйных актывістаў і лідараў у Польшчы.

Рышард Тарлецкі, між іншым, напісаў у Твітэры, што «калі Ціханоўская хоча рэкламаваць антыдэмакратычную апазіцыю ў Польшчы і прыняць удзел у сходзе Тшаскоўскага, то няхай шукае дапамогі ў Маскве». «Мы падтрымліваем такую беларускую апазіцыю, якая не стае на бок нашых апанентаў», дадаў палітык.

Згаданыя словы выклікалі абурэнне апазіцыі, якая запатрабавала адклікання Рышарда Тарлецкага з пасады віцэ-старшыні Сейма і падзяліла ў ацэнках правыя сілы.

аз