Гэта будзе рашучы тыдзень для еўрапейскай і сусветнай палітыкі. На еўрапейскі кантынент прыляцеў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які сустрэнецца з усімі важнымі палітыкамі Еўропы, у тым ліку з Уладзімірам Пуціным. Перад сустрэчай з прэзідэнтам Расіі Байдэн падрыхтаваў супольны дакумент аб супрацы ЕС і ЗША. Яго чарнавік трапіў у рукі журналістаў газеты Rzeczpospolita, якая піша пра галоўныя моманты сустрэчы кіраўнікоў ЗША і аб’яднанай Еўропы.
Амерыканскі прэзідэнт плануе купіць 500 мільёнаў вакцын, якія будуць размеркаваныя для найбольш патрабуючых краінаў. Такім чынам ён хоча спрычыніцца да хутчэйшага завяршэння пандэміі. Адначасова ў асяроддзі Байдэна ўсё часцей чуваць галасы пра больш падрабязнае даследаванне сапраўднай крыніцы каранавіруса. Навукоўцы ўсё больш скептычна адносяцца да таго, што вірус перайшоў на чалавека з жывёлы, а прапануюць тэзіс аб тым, што COVID-19 выйшаў з кітайскай лабараторыі ў выніку ўцечкі. Гэта хоча расследаваць Байдэн, а Урсула фон дэр Ляен далучаецца да ягонага закліку.
Адначасова ЕС не хоча прамой вайны ЗША і Кітая, бо другі з’яўляецца важным эканамічным партнёрам Саюзу. Больш рашуча выглядае аднак стаўленне да Расіі і яе агрэсіўнай палітыкі ды кібератакаў. На гэтым фоне будзе створана супольная Рада ЕС-ЗША па справах гандлю і тэхналогіі. Яна ствараецца для таго, каб больш цесна супрацоўнічаць у напрамку цяжкой прамысловасці. Пасля абмеркавання ўсіх пытанняў Байдэн ляціць у Жэневу, дзе паразмаўляе з Пуціным, чытаем у газеце Rzeczpospolita.
аев