Беларуская Служба

Польскі прэм'ер: Польшча расчараваная адменай санкцый ЗША супраць «Паўночнага патоку-2»

12.06.2021 08:09
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў у інтэрвʼю амерыканскаму Newsweek.
Матэвуш МаравецкіPAP/Marcin Bielecki

Ён дадаў, што змяненне палітыкі Вашынгтона заснавана на «ілжывых надзеях» на аднаўленне адносін з ЕС, бо «Германія не зʼяўляецца ЕС» і «мае свае інтарэсы», піша партал energetyka24.com.

«Мы вельмі расчараваны ў Польшчы нядаўнім змяненнем пазіцыі Злучаных Штатаў, тым больш, што цягам апошніх некалькіх гадоў мы цесна супрацоўнічаем з адміністрацыяй ЗША, каб спыніць або запаволіць будову «Паўночнага патоку-2», – гаворыць Маравецкі на старонках «Newsweek».

У той жа час ён ацаніў, што змена палітыкі Вашынгтона была прадыктавана «ілжывымі надзеямі» на паляпшэнне адносін ЗША з Еўрапейскім Саюзам.

«Ну, Германія – гэта не Еўрапейскі Саюз. Германія – гэта Германія і мае свае інтарэсы, і так атрымалася, што яе інтарэсы цалкам супадаюць з расійскімі. Але яны не супадаюць з трансатлантычнымі», – сказаў прэмʼер-міністр.

Паводле слоў Маравецкага, рашэнне аб зняцці некаторых санкцый супярэчыць не толькі зацікаўленасці ЗША еўрапейскім попытам на амерыканскі газ, але перш за ўсё таму, што праект дапамагае Расіі «назапашваць сродкі на ваеннае развіццё і агрэсіўную палітыку».

«Тое, што адбылося, шкодзіць больш глыбокаму трансатлантычнаму адзінству. Цяпер Расія атрымае моцны інструмент для далейшага падзелу трансатлантычных інтарэсаў і выкарыстання зброі супраць Украіны і Беларусі, як адкрыта, так і ўтоена. Нішто не спыніць іх [Расіі] марш углыб Украіны, таму што іх газаправодная сістэма – я маю на ўвазе ўкраінская – стане непатрэбнай неўзабаве пасля завяршэння і ўводу ў эксплуатацыю «Паўночнага патоку-2», – ацаніў Маравецкі.

ав

ав