Беларуская Служба

Уладзімір Падгол: Рэжым Лукашэнкі можа дапамагчы РФ у акупацыі Кіева

19.06.2021 08:13
Першы прэзідэнт Украіны і кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе Леанід Краўчук назваў ключавую ўмову працягу перамоў у Мінску.
Аўдыё
  • «Паміж радкоў», 19 чэрвеня 2021 года
Уладзімір Падгол radyjo.net

Анджэй Пачобут захварэў на каронавірус у СІЗА Жодзіна. БАЖ патрабуе шпіталізацыі Пачобута. Узнікаюць пытанні: як захварэў? Там за кратамі што знаходзяцца вірусаносьбіты? Зараз Пачобут кантактуе з іншымі зняволенымі, з адміністрацыяй – гэта што стварэнне ўмоў для распаўсюду небяспечнай хваробы? Колькі наагул за кратамі хварэе на каронавірус? Колькі памерла? Ці робяць аналізы тым, каго прывозяць адбываць пакаранне ці сядзець там да суду???

Пра вучэнні «Захад-2021» Зяленскі згадаў, адказваючы на пытанне журналістаў Agence France-Presse, Reuters і Associated Press,. аб прычынах вайсковай эскалацыі каля ўкраінскіх межаў адпрацоўваюцца варыянты магчымага захопу Кіева, Адэсы, Харкава.

На такіх жа вучэннях у мінулыя гады адпрацоўваліся нанясенні ракетных удараў ядзернай зброяй па макетах аб’ектаў Польшчы і Літвы. Прыляталі Ту-160, Ту- 190 М з пад Саратава і бамбілі. А Мачулішчы пад Мінскам выкарыстоўвалі як аэрадром падскоку. Селі – дазаправіліся і зноў паляцелі бамбіць.

Першы прэзідэнт Украіны і кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе Леанід Краўчук назваў ключавую ўмову працягу перамоў у Мінску. Ён лічыць, што перамовы ў беларускай сталіцы не могуць працягвацца, пакуль там кіруе Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што для захавання Мінска як пляцоўкі для перамоў у Беларусі павінны прайсці новыя выбары прэзідэнта.
«Калі пройдуць дадатковыя выбары, калі абяруць новага прэзідэнта, тады на здароўе», – сказаў Краўчук, каментуючы магчымасць вяртання да перамоў у Мінску.

16 чэрвеня ў Шклове Лукашэнка заявіў

«За мінулы год мы на сабе адчулі, як дэструктыўнае інфармацыйнае ўздзеянне, эканамічны, палітычны націск, якія ішлі з Захаду, уплывалі на светапогляд нашых людзей і штурхалі некаторых з іх фактычна на здрадніцтва ўласнаму народу. Заўсёды неабходна даваць адпор такім дзеячам, каб у памяці ворага ён застаўся на многія гады. І на гэта здольная толькі ўсенародная абарона, калі мы ўсе будзем абараняць сваю зямлю», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка нагадаў, што ў пачатку тыдня наведваў прадпрыемствы па вытворчасці стралковай зброі і боепрыпасаў. Да іх стварэння якраз і падштурхнула неабходнасць умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу войскаў тэрытарыяльнай абароны. «У выпадку канфлікту кожны двор, кожны дом, галава сям'і, прынамсі, павінны змагчы абараніць сваю сямʼю, сябе і, зразумела, усе разам тую зямлю, тэрыторыю, на якой яны жывуць. Вось гэта будзе ўсенародная абарона».

Кожны рэгіён Беларусі павінен быць гатовы правесці мабілізацыю ў кароткі тэрмін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы па пытаннях тэрытарыяльнай абароны.

Правадыр звярнуў асаблівую ўвагу на забеспячэнне поўнай гатовасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абаронай і хуткай мабілізацыі сіл і сродкаў. «Нам самім на месцах, старшыням райвыканкамаў і аблвыканкамаў, трэба навучыцца ваяваць. Трэба ведаць свае абʼекты, якія вы будзеце ахоўваць», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Таксама кіраўнікі на месцах павінны забяспечыць хуткую мабілізацыю грамадзян, якія падпадаюць пад мабілізацыю. «Вы павінны ведаць, дзе яны знаходзяцца, каб не 5-6 месяцаў мы іх адмабілізоўвалі, а, калі патрэбна, паднялі па трывозе і на працягу сутак яны прыехалі да вас», – звярнуў увагу беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэму забяспечанасці транспартнымі сродкамі ў час мабілізацыі. «Усе кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе гэта тэхніка сканцэнтравана, у мірны час павінны ведаць, што гэта тэхніка падлягае мабілізацыі», – адзначыў ён.

«Словам, у любы момант прыехалі, паднялі па трывозе, трое сутак – і ўсе на месцах, ахоўваюць тыя абʼекты, якія трэба тут ахоўваць, – падагульняў Аляксандр Лукашэнка. – Да гэтага ў краіне ўсе павінны рыхтавацца пасля сённяшняга мерапрыемства. Адна з мэт сустрэчы – даць сігнал на месцы, каб яны такім жа чынам у кожнай зоне (у нас іх 7), у кожным раёне былі гатовы адмабілізавацца ў той тэрмін, у які будзе прынята рашэнне Прэзідэнтам. Каб усе пачулі адсюль, з гэтага кабінета, сігнал да таго, што ўсе павінны быць гатовы».
Святлану Ціханоўскую выключылі з базы даных міждзяржаўнага вышуку па ініцыятыве Беларусі, паведамілі ТАСС у МУС РФ.

Міжнародная федэрацыя паўэрліфтынгу (IPF) пераносіць чэмпіянат свету па класічным паўэрліфтынгу з Беларусі ў Швецыю. Спаборніцтва павінна было адбыцца ў Мінску з 23 верасня па 3 кастрычніка, паведамляе Tribuna.com.

А МУС РБ паведаміла, што Ціханоўскую не выключалі з міждзяржаўнага росшуку.

Уладар РБ: «Трэба агрэсіўнай працаваць»

«Хто гарантуе, што мы не будзем ваяваць? Ні ты, ні я, ніхто не можа гарантаваць. Свет адурэў наогул. Вайна можа ўспыхнуць у любы момант у любой кропцы, не дай бог у нас», – папярэдзіў беларускі лідар. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра важнасць навучання насельніцтва навыкам абыходжання са стралковай зброяй.

Зразумела, што навыкам абыходжання са зброяй вучаць тых, хто праходзіць падрыхтоўку ва ўзброеных сілах, аднак ёсць значная колькасць тых, хто не трапляе ў войскі па прызыве. Вось на іх і варта звярнуць увагу, перакананы Прэзідэнт. «А чаму студэнтаў і іншых не прыцягнуць і не навучыць стралковай зброяй карыстацца – сабраць, разабраць аўтамат, стрэльнуць? Каб умелі карыстацца і каб не давялося ў цяжкія часы вучыцца на полі бою», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей расказаў у інтэрвʼю дзяржаўнаму тэлеканалу, што цяпер у міжнародных адносінах «квітнее феномен, які можна назваць трыумфам гаваркіх галоў без мазгоў».
«Цяпер заходнія гаваркія галовы дагаварыліся да таго, што дзеля дасягнення імі ж самімі выдуманых мэтаў яны гатовыя дзейнічаць любымі спосабамі і метадамі. Ужо не толькі подкуп, фінансаванне, інфармацыйная вайна, шантаж і запалохванне. Ужо тэракты, што было ў Беларусі – восем выпадкаў за шэсць месяцаў мінулага году, гэта і спроба перавароту, гэта і вайна».
Макей казаў, што заходнія палітыкі пад лозунгамі аб дэмакратыі «заахвочваюць галаварэзаў».
Таксама Макей раскрытыкаваў заяву кіраўніка Камітэта па замежных справах Літвы Жыгімантаса Павілёніса пра сумесныя дзеянні разам з ЗША па пашырэнні НАТА на Украіну і Грузію і спрыянні дэмакратычным выбарам у Беларусі. Макей расцэньвае гэта як намер «садзейнічаць дзяржаўнаму перавароту».
«Пігмей-Літва кажа, што «мы будзем працягваць ціснуць на Беларусь, мы будзем працаваць з Украінай, Малдовай і Грузіяй». Яны выстаўляюць сябе ў якасці волатаў, якія хочуць гуляць ледзь не вызначальную ролю ў нашым рэгіёне і, можа быць, нават у міжнароднай палітыцы», – заявіў Макей.

Журналісты давялі, што ў Літве 2,8 мільёна жыхароў, а ў Беларусі – 9,4 мільёна. Валавы нацыянальны прадукт на душу насельніцтва ў Беларусі ўжо амаль у 3,5 разу меншы, чым у Літве – каля 6500 і каля 22 000 USD адпаведна. Вялізны разрыў і па памеры заробкаў ды пенсій «простых людзей». Калі пералічыць ВУП ці заробкі па парытэце купчай здольнасці, разрыў робіцца меншы, але ўсё роўна розніца ў 2 разы (40 700 і 20 500 USD).

Уладзімір Падгол 

Слухайце аўдыё!


Уладзімір Падгол: Рыхтуецца акупацыя Беларусі

05.06.2021 15:43
Рэпрэсіўны канвеер у РБ не спыняецца: людзей арыштоўваюць, занявольваюць, судзяць, катуюць.

У. Падгол: АЭС пабудавалі, а энергію няма куды дзець

12.06.2021 15:21
Запрашаем на агляд падзей і каментар да іх ад палітычнага аглядальніка Уладзіміра Падгола.