У краіне ўладу ўзурпіраваў Лукашэнка, якія цяпер хоча пад відам канстытуцыйнай рэформы правесці да таго, каб было не было выбараў, каб не народ абіраў кіраўніцтва сваёй краіны, а прызначаныя Лукашэнкам дэпутаты Ўсебеларускага сходу. Такі праект змен агучылі чыноўнікі рэжыму. Пытанне, ці ўлады змогуць такі сцэнарый рэалізаваць? Адказ на яго шукаюць эксперты.
У Беларусі 10 месяцаў ужо цягнецца палітычны крызіс. Улады вядуць жорсткія рэпрэсіі. У краіне ўжо больш за 500 палітвязняў, тысячы чалавек выехалі з краіны. Міжнародная супольнасць уводзіць санкцыі ды не прызнае ўрад і прэзідэнта. У Беларусі цяпер склалася сітуацыя, калі ўнутры краіны няма легітымнага кіраўніцтва, зазначае былы дыпламат Уладзімір Астапенка з НАК.
- Для любой дзяржавы важна, каб былі легітымныя, то бок прызнаныя органы ўлады. У Беларусі цяпер абсалютна нелегітымны прэзідэнт, няма законна прызначанага ўраду. Гэта азначае, што рашэнні дадзенага ўраду выклікаюць юрыдычныя пытанні, што да іх законнасці ды іх наступстваў, у тым ліку і пры падпісанні міжнародных дакументаў. Тое самае тычыцца парламента, які нібыта выступае ад імя народу, а прымае законы, якія людзі не падтрымліваюць.
Прычынай такой сітуацыі сталі маштабныя фальсіфікацыі ўлады ды нязгода людзей з такім падманам. Беларусы хочуць, каб выбары праходзілі нармальна, перакананы эксперт па выбарах з офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандр Шлык.
- Чэсныя ды справядлівыя выбары можна правесці ў такім асяроддзі, дзе шануюцца правы чалавека. Гэта значыць, што няма палітвязняў, удзельнікі галасавання, як кандыдаты, так і выбарцы, павінны пачувацца бяспечна. Без гэтага ніякіх новых выбараў можа не быць. Усё тое, што мы бачыць цяпер выклікана пратэстам супраць сфальсіфікаваных выбараў. Гэта пратэст не столькі супраць вынікаў, колькі супраць таго, як былі праведзеныя мінулыя выбары. Супраць фальсіфікацыі працэсу выбараў. Не было свабоды выказвання сваёй думкі, сходаў. Людзі гэта ўбачылі ды абурыліся. Цяпер яны хочуць проста нармальных выбараў.
Лукашэнка ды набліжаная дая яго наменклатура ігнаруе гэтае патрабаванне людзей. Яны хочуць у бліжэйшыя гады ўвогуле не праводзіць выбараў. Узурпатар шукае механізму, як заставацца пры ўладзе без усеагульных выбараў, перакананы палітолаг Андрэй Ляховіч.
- У наступным годзе выбараў можа не быць, калі верыць заявам лукашэнкаўскіх чыноўнікаў. ЦВК ужо заявіла пра адзіны дзень выбараў, пра перанос мясцовых выбараў на 2023 год. Таксама не думаю, што будзе ў наступным годзе рэферэндум па Канстытуцыі. Лукашэнка ўжо сказаў, што цяперашні дакумент вельмі добры і змены не патрэбныя.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч