Беларуская Служба

Дырэктар Цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага універсітэту: Падзеі ў Беларусі вызначаць лёс усяго рэгіёну

09.07.2021 17:43
У Варшаве прайшла  Усходнееўрапейская канферэнцыя, цалкам прысвечаная падзеям у Беларусі. 
Аўдыё
  • Меркаванні некаторых удзельнікаў Варшаўскай ўсходнееўрапейскай канферэнцыі.
ІлюстрацыяКрыніца: SEW UW

У цэнтры ўвагі канферэнцыі крызіс у Беларусі. Навукоўцы, палітыкі і праваабаронцы абмяркоўваюць наступствы пратэстаў, беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсій з боку рэжыму, эвалюцыю нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, а таксама магчымы ўплыў заходніх санкцый і падтрымкі Расіі на гаспадарку Беларусі. Дырэктар Цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі тлумачыць, мэты канферэнцыі:

-Варшаўская ўсходнееўрапейская канферэнцыя праходзіць ужо 16 гадоў. Штогод яна мела асноўны тэму, а таксама шэраг пабочных. 17-ая канферэнцыя не мае ніякіх пабочных тэмаў. Бо зараз немагчыма аналізаваць наш рэгіён без разумення сітуацыі ў Беларусі. Мы глыбока перакананыя, што пытанне Беларусі з’яўляецца зараз асноўным ва ўсіх палітычных зменах нашага рэгіёну. Тое, што бліжэйшым часам здарыцца ў Беларусі, будзе істотным чынам уплываць на ўвесь наш рэгіён.

Адным са слухачоў Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі быў сустаршыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Палітык падзяліўся з намі сваім бачаннем становішча ў Беларусі.

Рэпрэсіі працягваюцца, але не змяншаецца і ўзровень салідарнасці беларусаў, падтрымкі рэпрэсаваных. Пра гэта ў прыватнасці распавядаў панэліст канферэнцыі, адзін з каардынатараў ініцыятывы ByHelp Алесь Лапко.

Удзельніца Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі, праваабаронца з Хельсінскага фонду па правах чалавека Вольга Саламатава пераконвала, што гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі хутка завершацца.

Выказванні ўдзельнікаў канферэнцыі слухайце ў далучаным файле!

эж