Беларуская Служба

За апошні год у слоўнік беларусаў на стала ўвайшло слова «эвакуацыя»

01.02.2022 13:00
Яно не звязана з прыроднымі катаклізмамі, а цалкам «рукатворным» тэрорам, што развязалі ўлады супраць грамадства.
Аўдыё
  • Як салідарнасць дапамагае беларусам ратавацца ад палітычных рэпрэсій
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/stryzhak

Беларусы вымушаныя эвакуіравацца з краіны па палітычных прычынах. Мы паразмаўлялі з тымі, хто дапамагае беларусам з'язджаць з краіны і пазбягаць катаванняў.

Сярод апошніх гучных выпадкаў палітычнай эвакуацыі з  Беларусі можна згадаць выезд грамадскага актывіста з Салігорска Паўла Батуева, сведак затрымання ды блізкіх Дзмітрыя Ўсхопава (маладзёна з Рэчыцы, які памёр пасля затрымання міліцыяй у навагоднюю ноч), юрыста Алега Граблеўскага, кубінца Рабэрта Касануэва, які жыў у Беларусі. За ўсімі гэтымі эвакуацыямі стаіць ініцыятыва BYSOL.

Дадзены фонд набыў вядомасць пасля выбараў жніўня 2020-года, калі пачаў аказваць дапамогу, у тым ліку фінансавую, ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі. Толькі за мінулы год фонд сабраў мільён 200 тысяч еўра ахвяраванняў ды перадаў іх рэпрэсіраваным беларусам.

У сваім ТМ-канале фонд паведамляе, што летась дадаліся яшчэ два напрамкі працы: экстранная эвакуацыя людзей, якім пагражае турма ў Беларусі, і дапамога тым, хто ўжо за кратамі ды іх сем'ям. Паведамляецца, што за год аказана дапамога сотням чалавек.

Мы папрасілі распавесці больш падрабязна пра тое, што робіць фонд, пра асаблівасці працы па “эвакуацыі” аднаго з каардынатараў фонду BYSOL Андрэя Стрыжака.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле