Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі: Санкцыі могуць дапамагчы выратаваць Украіну, але яны павінны быць моцнымі

01.04.2022 11:25
З пункту гледжання міру ў свеце, колькасць амерыканскіх жаўнераў на ўсходнім флангу НАТА павінна быць рашуча павялічаная, лічыць віцэ-прэм’ер.
Jarosław Kaczyński
Jarosław KaczyńskiPR1

Некаторым краінам Захаду цяжка зрабіць перагляд сваёй палітыкі і адмовіцца ад кантактаў з Расіяй. Тым часам Украіну можна выратаваць шляхам санкцыяў, але яны павінны быць дастаткова жорсткімі. Апрача таго, з пункту гледжання міру ў свеце, колькасць амерыканскіх жаўнераў на ўсходнім флангу НАТА павінна быць рашуча павялічаная, лічыць віцэ-прэм’ер, лідар кіроўнай партыі ў Польшчы Яраслаў Качыньскі.

Пасля нападу Расіі на Украіну частка краінаў Заходняй Еўропы была перакананая, што ўкраінцы хутка прайграюць і з гэтым варта хутка пагадзіцца, кажа Яраслаў Качыньскі:

- Падыход паасобных краінаў быў розны. Адныя лічылі, што з паразай Украіны трэба пагадзіцца, а іншыя – бралі пад увагу розныя формы супраціву. Сапраўды, былі розніцы ў падыходзе. Цяпер таксама некаторыя краіны, у выпадку жорсткага разрыву кантактаў з Расіяй, былі б вымушаны вельмі рашуча пераацаніць сваю палітыку і свае планы. Таму для іх сцэнарый, калі сітуацыя ва Украіне нейкім чынам вырашаная, а яны могуць вяртацца да сваёй папярэдняй палітыкі ў дачыненні да Расіі – вельмі карысны. Прынамсі, паводле іх меркавання.

Ці тады пад увагу трэба браць таксама сцэнарый узнікнення, сказам так, другой, меншай, а можа нават «расійскай» Украіны?

- Такі план, у пэўных абставінах, можа быць рэалізаваны. Аднак рэалізацыя кожнага плану «меншай Украіны», то бок рашучай паразы Украіны з велізарнымі стратамі, як вынікам, будзе, перш за ўсё» паразай Захаду(…) Нагадваю, вайна ва Украіне – гэта таксама вайна паміж Захадам і Расіяй.

Апошні раўнд мірных перамоваў расійскай і ўкраінскай дэлегацыяў, які прайшоў у Турцыі даў заходняй грамадскай думцы надзею на супакаенне сітуацыі ва Украіне. Аднак частка каментатараў, а таксама прадстаўнікі НАТА разбураюць гэтыя надзеі, пераконваючы, што Расія рыхтуецца да чарговага наступлення:

- Пра гэта, між іншым, кажуць і самі факты. Надзея звязаная з расійскімі заявамі адносна абмежавання ўзброеных дзеянняў у раёне Кіева, аказалася марнай. Абстрэл працягваецца. Сапраўды невялікая частка расійскіх войскаў у адводзе, але гэта, хутчэй за ўсё, звязанае са стратэгіяй па ўмацаванні расійскіх пазіцыяў у Данбасе з мэтай правядзення буйнога наступлення. Расійскі бок, як мінімум, плануе заняць Луганскую і Данецкую вобласці. Іншая мэта расіян – знішчыць украінскія войскі, якія ваююць у гэтай частцы Украіны. Гаворка ідзе пра тое, што там найбольш украінскіх жаўнераў з сапраўдным баявым досведам.

Учора Уладзімір Зяленскі выступіў з відэазваротам перад галандскімі парламентарыямі, якія сабраліся ў Гаазе. Прэзідэнт Украіны падзякаваў за пастаўкі ўзбраення, а таксама заклікаў да паставак больш дасканалых яго відаў, якія дазволяць абараніць украінскае неба ад расійскіх самалётаў і ракет. Паводле Яраслава Качыньска сітуацыя з узбраеннем ва Украіне выглядае па-рознаму:

- Ёсць і нядрэнна і адначасова – дрэнна. Нядрэнна, калі гаворка ідзе пра абарончыя магчымасці, а дрэнна, калі гаворка ідзе пра магчымасць контрнаступлення, а гэта таксама неабходны элемент абароны. Ніхто не бярэ пад увагу, што Украіна нападзе на Расійскую Федэрацыю. Вядома, часткай абарончых, з’яўляюцца таксама наступальныя дзеянні. Такіх магчымасцяў зараз украінская армія мае мала, а напэўна не на тым узроўні, які ёй зараз неабходны.

Пасля нападу Расіі на Украіну многія краіны і арганізацыі, у тым ліку ЗША, Вялікабрытанія і Еўрасаюз, вырашылі ўвесці супраць Маскву эканамічныя санкцыі. Аднак чуваць галасы, што абмежаванні пакуль занадта мяккія. Некаторыя краіны, у тым ліку Польшча, прапануюць спыніць імпарт энергарэсурсаў з Расіі. Эмбарга на расійскія нафту і газ увялі, напрыклад, Злучаныя Штаты Амерыкі.

Старшыня «Права і справядлівасці» адзначыў, што ў гэтым пытанні вялікую ролю адыгрывае ціск грамадскай думкі на ўрады еўрапейскіх краін. Пры гэтым ён дадаў, што «расійцы робяць усё, каб напалохаць суседзяў», у чым, паводле палітыка, у Польшчы ім, на жаль, дапамагае апазіцыя. Менавіта ціск грамадстваў, на думку Яраслава Качыньскага, дае «найвялікшую надзею»:

- Украіна можа абараніць сябе ваенным шляхам, але тут патрэбная большая рашучасць Захаду. З другога боку, у даўжэйшай перспектыве Украіну таксама можа абараніць санкцыямі, але яны павінны быць магутнымі. Зараз сітуацыя такая, што курс рубля вярнуўся да даваеннага ўзроўню. Расія менш купляе з-за эмбарга, але надалей шмат прадае і таму расійская валюта ўмацоўваецца. Гэта скончыцца, калі будуць адключаны найбуйнейшыя крыніцы грошай – вельмі хутка нафта, павольней газ (...), а таксама вугаль і іншая сыравіна. Тады Расія будзе ў вельмі складанай сітуацыі, можна сказаць, крытычнай. Гэта таксама можа быць эфектыўным спосабам на выратаванне Украіну ў стане, які дазволіць аднавіць краіну пасля спусташэння і ўмацаваць яе міжнароднае і ваеннае становішча.

Тым часам Расія хоча, каб некаторыя краіны плацілі за расійскі газ у рублях. Паводле паведамленняў, канцлер Германіі на гэтую прапановы не пагадзіўся, але ён не выключыў іншай, паводле якой «Газпрамбанк» зможа абменьваць долары і еўра на расійскія рублі:

- Паводле мяне, гаворка ідзе пра псіхалагічную перавагу, у выніку таксама палітычную перавагу расійскага боку. У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра ролю «Газпрамбанка», то гэта, хутчэй за ўсё, спроба выключэння згаданай фінансавай установы з розных абмежаванняў, якія зараз датычаць расійскіх фінансаў.

Лідар кіроўнай партыі выказаў пэўнае расчараванне вынікамі нядаўняга візіту ў Польшчы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна:

- Згаданыя адносіны (польска-амерыканскія-рэд.) зараз несумненна развіваюцца. Гэта вынік, як ролі Польшчы (ейнага стаўлення да вайны ва Украіне -рэд.), так і ейная геаграфічнага распалажэння. Аднак прамова прэзідэнта Джо Байдэна ў Каралеўскім замку ў Варшаве не дала адказу на найважнейшыя для Польшчы пытанні, датычныя пастаянных базаў НАТА ў Польшчы, што здавалася вырашаным. Другая справа, гэта пытанне павелічэння амерыканскага кампанента ў сілах Паўночнаатлантычнага альянсу ў Польшчы. Нагадваю, у нас дыслайкуюцца жаўнеры з розных хаўрусніцкіх краінаў. Дарэчы, гэта тычыцца ўсёй Еўропы. Зараз тут каля 100 тысяч амерыканцаў. А іх дыслакацыя, скажам так, дзіўная з пункту гледжання пагрозаў на розных флангах. Два найважнейшыя – усходні і паўднёвы. Павольна малюецца таксама паўночны фланг. Ян нагадваю, што былі часы, калі амерыканскіх жаўнераў у Еўропе было 450 тысяч. Я не сцвярджаю, што такім чынам павінна быць і сёння. Зараз маем іншыя часы, армію і кошт. Таму, паводле мяне, колькасць амерыканцкіх жаўнераў трэба павялічыць, з асаблівай націскам на ўсходні фланг. Гэта было б важнае рашэнне з пункту гледжання будучыні міру ў Еўропе і наогул будучыні Захаду.

- заявіў віцэ-прэм’ер лідар кіроўнай партыі ў Польшчы Яраслаў Качыньскі ў інтэрв’ю Першай праграме грамадскага Польскага радыё.

PR1/аз

Польскія ўлады плануюць замарожваць актывы расіян, якія падпалі пад санкцыі

29.03.2022 19:28
Прэс-сакратар польскага ўраду падкрэсліў, што гаворка ідзе пра пра замарожванне, але не пра іх канфіскацыю.

Яраслаў Качыньскі: Гэта будзе доўгая вайна

30.03.2022 10:15
«Хуткага канца гэтаму генацыду не будзе. Тым больш, што ён не сустракае адэкватнай рэакцыі ў свеце», – сказаў віцэ-прэм’ер.