Пра гэта сведчыць «геаграфія страт», за гэтым чытаецца адмысловы падыход, перакананы эксперт.
Расійскія салдаты ўсё часцей адмаўляюцца ісці ў наступ ды паміраць за інтарэсы Крамля. Пра гэта сведчаць нешматлікія публікацыі ў расійскіх СМІ ды перахопленыя размовы расійскіх вайскоўцаў са сваякамі. Адно з галоўных пытанняў, якое гучыць: за што мы ваюем? Камандаванне разам з царквой імкнецца заахвоціць армію гонарам памерці за Радзіму. Расіяне не вельмі хочуць.
Апошнім часам пачалі з'яўляцца паведамленні пра тое, што расійскія жаўнеры часцей і часцей адмаўляюцца ехаць на фронт ва Украіну. Украінскі бок публікуе перахопленыя размовы салдатаў са сваякамі, дзе тыя адкрыта кажуць, што не разумеюць за што ваююць і не хочуць быць «фаршам» для ўладаў на вайне.
Паводле апошніх дадзеных украінскага Генштаба ўзброеныя сілы Расіі страцілі пасля нападу 19500 салдат.
Расійскі бок інфармацыю пра страты замоўчвае. Першая лічба ад расійскага міністэрства абароны была агучана 2 сакавіка. Тады міністэрства прызнала страту 498 вайскоўцаў забітымі і 1597 - параненымі. 25 сакавіка ведамства прызнала смерць 1351 жаўнера. Пазней дадзеныя аб стратах не публікаваліся.
Тэлеграм-канал «Горюшко», які збірае дадзеныя аб загінуўшых вайскоўцаў з адкрытых публікацый у сацсетках паведамляе пра 1434 загінулых жаўнераў. Цікавая таксама і геаграфія “палеглых”. На дадзены момант першае месца па памерлым салдатам сярод усіх нацыянальных рэспублік трымае Дагестан – больш за сто палеглых, на другім месцы Бурацкая рэспубліка з 85 памерлымі салдатамі. Таксама сярод палеглых шмат маладых, з бяднейшых рэгіёнаў. Што азначае дадзеная статыстыка страт?
Пра гэта мы паразмаўлялі з нашым аглядальнікам, палітолагам Паўлам Усавым.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл