Сітуацыі настолькі складаная, што ўлады спрабуюць ратавацца нават на мініўзроўні, напрыклад, упусціць у памежную зону тых жа літоўцаў, які будуць прывозіць валюту. Эканомікі гэта не выратуе, але ўсё ж крыху суцішыць сітуацыю ў памежнай зоне. Павялічаны ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы, як вага тавараў, так і сума. З санкцыйных спісаў еўрапейскіх тавараў, якія забаронена імпартаваць, выключаны шэраг прадуктаў харчавання. І такіх прыкладаў ёсць значна больш. Але Лукашэнка спрабуе даказаць, што ад голаду Еўропу выратуе толькі ён.
Палітолаг Павал Усаў кажа, што Лукашэнку застаецца выкарыстоўваць прымітыўную прапаганду.
-Лукашэнка ў сваім стылі працягвае запэўніваць людзей, прынамсі сваіх прыхільнікаў, у тым, што з-за санкцый сітуацыя на Захадзе пагаршаецца, расце дэфіцыт тавараў першай неабходнасці, а ў Беларусі дзякуючы ўладзе сітуацыя стабільная, а нават больш таго, краіна развіваецца. Гэты стыль вельмі моцна нагадвае прапаганду, якой карыстаюцца ўсе зачыненыя рэжымы, у тым ліку Паўночная Карэя. Лукашэнка спрабуе выкарыстоўваць прымітыўныя вобразы і тлумачэнні пра сітуацыю ў Беларусі. Ёсць даволі вялікая колькасць людзей, якія працягваюць у гэта верыць. На жаль, узровень рацыянальнага асэнсавання рэчаіснасці шмат у каго ў Беларусі і Расіі вельмі нізкі. Бывае цяжка пераканаць іх у адваротным. Мы бачым, што ёсць рэальныя тэндэнцыі, якія сведчаць пра ўсё больш складаную сітуацыю ў Беларусі, рост дэфіцыту на спажывецкія тавары. Сітуацыя будзе пагаршацца, асабліва для простых грамадзянаў. Уладам застанецца толькі тое, каб дэфіцыт і праблему з таварамі замяшчаць прымітыўнай прапагандай.
Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.
ав