Беларуская Служба

Алег Трусаў: Нават Машэраў не зрабіў 1/10 таго, што зрабіў Шушкевіч

06.05.2022 11:48
«Яшчэ пры жыцці ўвайшоў у падручнікі па сусветнай гісторыі, што ж яшчэ трэба? У беларускай гісторыі яго можна параўнаць толькі з Францішкам Скарынам» .
Аўдыё
  • Алег Трусаў прыгадвае С. Шушкевіча
 .  .
Станіслаў Шушкевіч. Архіўнае фота. PAP/Radek Pietruszka

 «Шушкевіч не дачакаўся свабоднай Беларусі. Падпісант белавежскіх дакументаў, адзін з трох падпісантаў, якія вынеслі вердыкт аб тым, што «СССР спыніў сваё існаванне» – а гэта было брамай у магчымы новы, іншы свет – сышоў у поўную свабоду. Перамажы, Украіна. Свабода прыйдзе і для Беларусі-Гудзіі. Там будзе запісана і імя Станіслава Шушкевіча», – напісаў першы кіраўнік Літвы пасля аднаўлення незалежнасці Вітаўтас Ландсбергіс на смерць свайго калегі першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча, які адышоў у лепшы свет 4 траўня, ва ўзросце 87 гадоў.

У рубрыцы «Машына часу» мы прыгадваем постаць бадай што самага вядомага беларуса свету. Калега Станіслава Шушкевіча па працы ў Вярхоўным Савеце дэпутат Алег Трусаў прыгадвае рэакцыю тады яшчэ намесніка старшыні Шушкевіча на путч ГКЧП:

-21 жніўня 1991 года зайшоў да яго ў кабінет і быў сведкам размовы з Акаевым – тагачасным кіраўніком Кыргызстану. Шушкевіч пытаў у яго, ці бачныя танкі ў Бішкеку. Аскар Акаеў адказаў, што ён не збіраецца падпарадкоўвацца путчыстам. Тады Шушкевіч вырашыў, што і нам час склікаць сесію. Цікава, што з Акаевым Шушкевіч быў знаёмы яшчэ па сваёй навуковай дзейнасці, абодва яны фізікі. Станіслаў Шушкевіч адыграў вялікую ролю ў Сэсіі незалежнасці, пасля паразы путчу ГКЧП.

Таксама без яго было бы немагчымае і зацвярджэнне дзяржаўнай сімволікі – бела-чырвона-белага сцягу і герба «Пагоня». Ён некалькі разоў ставіў гэта пытанне не перагаласаванне, усяляк спрыяў зацвярджэнню сімволікі. Дарэчы, цікавы факт, нам вельмі тады дапамог Мітрапаліт Філарэт. Ён падтрымаў і крыж Еўфрасінні Полацкай на Пагоні і бела-чыровна-белы сцяг – як колеры хрысціянства. Ён і яшчэ некалькі святароў дапамаглі прыняць гэту пастанову. (...)

Чарговай вялікай заслугай Шушкевіча з’яўляецца беларускай мова ў палітыцы. Калі беларускую мову зрабілі дзяржаўнай у студзені 1990 года, Станіслаў Шушкевіч у палітыцы выкарыстоўваў выключна мову і за яго прыкладам пайшлі многія. Прыгадаю Мечыслава Грыба – паслядоўніка Шушкевіча на пасадзе, генерала міліцыі, які 30 гадоў не гаварыў па-беларуску. Пасля таго, як Грыб заняў пасаду Шушкевіч, ён  неяк запрасіў мяне ў кабінет і заявіў, што яму таксама трэба перайсці на мову і за пару месяцаў гэты генерал загаварыў па-беларуску і дагэтуль працягвае справу Шушкевіча. Палітыкі загаварылі па-беларуску, ўзяўшы прыклад з Шушкевіча і гэта адно з яго вялізарных дасягненняў. (...)

На думку Алега Трусава, Станіслаў Шушкевіч паміраў шчаслівым чалавекам:

-Слава богу, што ён пражыў доўгае і цікавае жыццё. Яшчэ пры жыцці ўвайшоў у падручнікі па сусветнай гісторыі, што ж яшчэ трэба? У беларускай гісторыі яго можна параўнаць толькі з Францішкам Скарынам. Нават Машэраў не зрабіў 1/10 таго, што зрабіў Шушкевіч. Шушкевіч паміраў шчаслівым чалавекам, бо ён адрадзіў незалежнасць Беларусі і  заўжды ганарыўся гэтым.

Размову запісаў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё! 

Алег Трусаў: У Белавежскай пушчы ўсё было зроблена законна

08.12.2020 09:24
8 снежня 1991 года ў Віскулях былі падпісаныя Белавежскія пагадненні – колісь магутная імперыя знікла з палітычнай мапы свету. 

Гісторык, прафесар Алег Латышонак: Уклад Станіслава Шушкевіча ў будаўніцтва беларускай незалежнасці немагчыма пераацаніць

04.05.2022 13:20
Уначы на ​​87-м годзе жыцця памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Памяці Станіслава Шушкевіча

04.05.2022 15:01
Цягам сваёй навуковай, а потым палітычнай кар’еры Станіслаў Шушкевіч здабыў сабе рэпутацыю чалавека беззаганных маральных якасцяў, фенаменальнай сціпласці і поўнай адсутнасці пыхы, так уласцівай уплывовым і вядомым асобам.

Прэзідэнт Анджэй Дуда: З глыбокім шкадаваннем развітваюся са Станіславам Шушкевічам, першым кіраўніком і бацькам незалежнай Беларусі

04.05.2022 16:10
Прэзідэнт Анджэй Дуда выказаўся з нагоды смерці Станіслава Шушкевіча, першага кіраўніка незалежнай Беларусі.

Развітанне з С. Шушкевічам пройдзе ў Мінску ў суботу, імша памяці – у Варшаве ў нядзелю (абноўлена)

05.05.2022 17:28
Імшу правядзе ксёндз Вячаслаў Барок.