Беларуская Служба

Польшча і ЗША дапамогуць Украіне ў рээкспарце збожжа

17.06.2022 12:45
ЗША плануюць пабудаваць на мяжы з Украінай, у тым ліку, у Польшчы, часовыя элеватары.
Аўдыё
  • Польшча і ЗША дапамогуць Украіне ў рээкспарце збожжа
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.skyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗША дапамогуць Польшчы экспартаваць збожжа з Украіны. З гэтай мэтай на польска-ўкраінскай мяжы будуць пабудаваныя часовыя элеватары. Пра гэта надоечы паведаміў прэзідэнт ЗША. Джо Байдэн дадаў, што, выкліканая Расіяй, вайна ва Украіне прывяла да блакавання экспарту ўкраінскага збожжа на сусветныя рынкі. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да росту коштаў на прадукты харчавання. «Таму мы пабудуем часовыя элеватары на межах Украіны, у тым ліку ў Польшчы, каб перагрузіць збожжа і экспартаваць яго па ўсім свеце», – сказаў Джо Байдэн, дадаўшы, што гэты праект зойме некаторы час.

Ва Украіне на экспарт чакае 20-30 мільёнаў тон збожжа. Яго транспарт ускладняе расійская блакіроўка чарнаморскіх партоў. Гэта прывяло да росту кошту харчовых прадуктаў, а ў будучыні можа выклікаць харчовы крызіс у краінах, якія развіваюцца. Прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што ЗША супрацоўнічаюць з партнёрамі ў Еўропе ў пошуках іншых шляхоў транспарту ўкраінскага збожжа.

Элеватары, якія, сярод іншага, будуць пабудаваны каля ўкраінскай мяжы у Польшчы – гэта элемент інфраструктуры, які павінен дапамагчы ў тым, каб збожжа з Украіны, бесперашкодна пакінула Украіну і дасягнула месца прызначэння, кажа міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk):

- Элеватары, пра якія казаў прэзідэнт Байдэн, з'яўляюцца часткай інфраструктуры, якая павінна гарантаваць, што збожжа, асабліва пшаніца, бесперашкодна пакіне Украіну і дасягае месца прызначэння.

Прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер(Piotr Müller) заявіў у эфіры TVP Info, што ўлады працуюць над вызначэннем месцаў, дзе можна было б размясціць амерыканскія збожжасховішчы:

- Элеватары дазволілі б захоўваць збожжа ў бяспечнай адлегласці ад узброенага канфлікту. Мы ведаем, што расіяне кралі ўкраінскае збожжа і вывозілі яго на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, а таксама, хутчэй за ўсё, экспартавалі яго ў іншыя краіны. З другога боку, Расія зацікаўленая ў выкліканні чарговага геапалітычнага канфлікту. Адсутнасць збожжа ў Афрыцы – гэта наступная сур’ёзнага геапалітычная праблема. Голад на згаданым кантыненце – гэта міграцыйны крызіс і дэстабілізацыя ў частцы Еўропы басейна Міжземнага мора.

Пётр Мюлер дадаў, што тэхнічныя пытанні адносна элеватараў будуць узгодненыя ў бліжэйшы час. Ён таксама нагадаў, што Польшча ўжо падрыхтавана аўтамабільнае і чыгуначнае злучэнне для экспарту ўкраінскага збожжа праз Польшчу. Асноўная праблема – гэта, між іншым, розная шырыня каляіны ў чыгуначным транспарце ў Польшчы і Украіне.

Віцэ-прэмʼер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў заявіў, што дапамога ЗША ў экспарце збожжа з Украіны вельмі патрэбная. Генрык Кавальчык(Henryk Kowalczyk) нагадаў, што польскія магчымасці па перавалцы збожжа на мяжы – абмежаваныя:

- Украіне неабходна экспартаваць каля пяці мільёнаў тон збожжа ў месяц. Аднак у сувязі з розніцай у шырыні каляіны ў Польшчы і ва Украіне перавалачныя магчымасці на мяжы таксама абмежаваныя. Проста мы не ўстане перавезці такой колькасці збожжа. Таму разглядаецца ідэя будаваць у Польшчы часовыя элеватары, але ў месах, у якія даходзяць заканчэнні шырэйшай каляіны. Некалькі такіх месцаў у Польшчы ёсць.

Паводле віцэ-прэм’ера Генрыка Кавальчыка, на гэты момант Польшча здольная перавозіць паўтара мільёна тон збожжа ў месяц.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач(Marcin Przydacz) заявіў, што ў інтарэсах Польшчы дапамагчы ўкраінцам у экспарце збожжа. Недахоп харчавання можа падштурхнуць Захад да заключэння пагаднення з Расіяй:

- Голад у Паўночнай Афрыцы і голад на Блізкім Усходзе – гэта пагроза, што нашыя хаўруснікі спыняць звяртаць увагу на нашыя межы. Такое рашэнне могуць прасоўваць, перш за ўсё, прыхільнікі ідэі, што Уладзімір Пуцін павінен «выйсці з тварам» з вайны ва Украіне. Таму ў інтарэсе Польшчы дапамагчы ўкраінцам у экспарце збожжа.

Польшча і Украіна чакаюць падтрымкі з боку іншых краін ЕС, у тым ліку ў выглядзе транспартных кантэйнераў і перагрузачнага абсталявання. Еўракамісар па сельскай гаспадарцы Януш Вайцяхоўскі (Janusz Wojciechowski) паведаміў, што падрыхтаваныя спецыяльныя каналы ўзаемнай інфармацыі аб транспарце збожжавых з Усходняй Еўропы:

- Платформа абмену інфармацыяй і каардынацыі згаданых дзеянняў ужо некалькі дзён дзейнічае ў рамках Еўракамісіі. Членскія краіны могуць там паведамляць пра свае патрэбы; ідзе абмен інфармацыяй. Гэта тэхнічныя дэталі, але, з другога боку, з-за меркаванняў бяспекі не пра ўсё можна казаць адкрыта. Тым не менш, зараз – гэта ўжо акцыя каардынаванага характару.

Нагадваем, асноўнымі партнёрамі па рээкспарце збожжа з Украіны з’яўляюцца Польшча і Румынія, аднак маршруты праз гэтыя краіны па згаданых раней прычынах – складаныя. Таму Украіна вядзе перамовы з краінамі Балтыі аб стварэнні трэцяга калідора для экспарту збожжа.

Таксама Украіна рыхтуе «план Б» на выпадак, калі не ўдасца разблакаваць экспарт збожжа марскім шляхам. У тым ліку рыхтуюцца дадатковыя сховішчы для захоўвання леташняга і сёлетняга ўраджаю. Гаворка ідзе, між іншым, мабільныя саховішчы, у якіх можна будзе захоўваць збожжа, калі не атрымаецца яго экспарт.

Нагадваем, Украіна зʼяўляецца чацвёртым па велічыні экспарцёрам збожжа ў свеце, пераважна марскім шляхам. З-за расійскай блакіроўкі чарнаморскіх партоў краіна не мае магчымасці экспартаваць каля 30 мільёнаў тон збожжа і прадухіліць сусветны харчовы крызіс.

У сваю чаргу Украінская рэдакцыя Радыё Свабода, спасылаючыся на дадзеныя сайта Marine Traffic і параметры балкераў, якія выйшлі з порта ў Севастопалі ў акупаваным Расіяй Крыме, паведамляюць, што толькі ў траўні расіяне ўкралі 180 тысяч тон украінскага збожжа на суму амаль 70 мільёнаў еўра. Паводле журналістаў, частка збожжа вывозілася непасрэдна ў Расію. 8 чэрвеня намеснік кіраўніка Украінскага саюза сельскагаспадарчых вытворцаў заявіў, што Расія нарабавала з акупаванай тэрыторыі каля 600 тысяч тон збожжа і частку экспартавала.

IAR/аз

«Украінскае збожжа трэба неадкладна рээкспартаваць, а не запаўняць ім польскія элеватары»

11.06.2022 18:32
Перасцерагае палітык ад апазіцыйнай Польскай сялянскай партыі, які нагадвае, што праз два месяцы ў Польшчы выпадзе пік збору ўраджаю.