Беларуская Служба

«Украінскае збожжа трэба неадкладна рээкспартаваць, а не запаўняць ім польскія элеватары»

11.06.2022 18:32
Перасцерагае палітык ад апазіцыйнай Польскай сялянскай партыі, які нагадвае, што праз два месяцы ў Польшчы выпадзе пік збору ўраджаю.
збожжа PAP/EPA/ARKADY BUDNITSKY

Польшча можа зарабляць на транспарце збожжа з Украіны, але трэба сачыць за гэтым, каб усё ўкраінскае збожжа было экспартаванае ў краіны прызначэння, лічыць дэпутат ад апазіцыйнай Польскай сялянскай партыі Марэк Савіцкі(Marek Sawicki):

- Транспартныя кампаніі не вязуць гэтае збожжа прама на ўзбярэжжа Балтыкі, але разгрузоўваюць яго ў збожжавыя элеватары ў цэнтры Польшчы. Праз два месячы пачнецца пік збору ўраджаю ў краіне, а элеватары надалей могуць быць запоўненыя ўкраінскім збожжам, якога мы не паспеем экспартаваць. Таму трэба звяртаць увагу на тое, каб гэта не было запаўненне нашых элеватараў, толькі, каб украінскае збожжа непасрэдна трапляла ў парты і было рээкспартаванае.

Паводле ацэнках польскага ўрада, існуючая інфраструктура дазваляе Польшчы экспартаваць каля 1,5 мільёна тон украінскага збожжа ў месяц. Між тым, украінцы паведамілі аб неабходнасці экспартаваць каля 5 мільёнаў тон збожжавых у месяц.

Украіна з'яўляецца важным сусветным вытворцам і экспарцёрам прадуктаў харчавання. Яна лідзіруе ў першую чаргу ў раслінаводстве: збожжавых, алейных культурах і кукурузе. Атрымальнікамі гэтых артыкулаў дагэтуль былі ў асноўным краіны Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Зараз з-за расійскай блакады партоў у Чорным моры экспарт украінскага збожжа стаў немагчымым.

IAR/аз

Польшча мае неабходную інфраструктуру, каб дапамагчы ў экспарце ўкраінскага збожжа

07.06.2022 12:01
Экспарт украінскіх тавараў праз Польшчу можа быць карысным таксама для польскага боку.