Беларуская Служба

П. Усаў: Прыезд Пуціна да Лукашэнкі-васала адбудзецца толькі ў выключна важных мэтах

22.06.2022 14:01
Пакуль невядома, ці сапраўды Пуцін прыедзе ў Беларусь, гэтага не было ўжо даўно. 
Аўдыё
  • П. Усаў: Прыезд Пуціна да Лукашэнкі-васала адбудзецца толькі ў выключна важных мэтах
Павал Усаўradyjo.net

На днях прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін паведаміў, што Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца на Форуме рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы ў 2022 годзе. Мерапрыемства запланаванае з 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Гродне.

Пакуль невядома, ці сапраўды Пуцін прыедзе ў Беларусь, гэтага не было ўжо даўно. Усё ж, калі б гэта сапраўды здарылася, пра што будзе сведчыць прыезд Пуціна да Лукашэнкі, а не наадварот?
Палітолаг Павал Усаў кажа, што без важнай прычыны Пуцін не паедзе да Лукашэнкі-вассала.

-За апошнія гады Пуцін нікуды не ездзіў, а Беларусь успрымалася выключна як васальная тэрыторыя. Такая сустрэча будзе ўспрымацца як дадатковая легітымізацыя і падтрымка Лукашэнкі. Для Пуціна, які ўяўляе сябе царом, прыезд якога да васальнага прэзідэнта будзе прыніжэннем, азначае, што гэта будзе нешта важнае ў стратэгічным і геапалітычным сэнсе. Гэта павінны быць дамоўленасці, напрыклад, пра палітычнае зліццё ў межах Саюзнай дзяржавы. Магчыма, пашырэннем Саюзнай дзяржавы на новыя суб’екты, як ДНР, ЛНР, Асетыя. Ці, як мінімум, дамова аб размяшчэнні ядзернай зброі. Магчыма, дзеля гэтага выбраная менавіта і Гродзенская вобласць.

У далучаным гукавым файле слухайце поўны каментар палітолага. 

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка