Беларуская Служба

Польшча рыхтуецца ўзводзіць загароды на Бугу і Свіслачы

28.04.2023 10:12
Аб такіх планах заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік (Maciej Wąsik).
-
Польска-беларуская мяжафота: Памежная служба

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік адначыў, што Беларусь і Расія спрабуюць пабудаваць паўночны шлях міграцыі, аб гэтым піша часопіс Do Rzeczy.

Журналісты запыталі Мацея Вонсіка пра блакады на рэках Буг і Свіслач.

– У нас ёсць сродкі, каб пабудаваць тэхнічную сістэму, якая зробіць межы на рэках вельмі добра ахоўванымі. Памежная служба распачала дзеянні ў гэтай сферы, але гэта яшчэ справа будучыні. Мы не маглі будаваць на рэках блакады, каб не дзяліць плынь напалам. Але, там, дзе ёсць тэхнічны бар'ер, пагранічнікі спыняюць 100 працэнтаў спробаў нелегальнага пераходу мяжы, - растлумачыў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Do Rzeczy нагадвае, што ў 2021 годзе Аляксандр Лукашэнка справакаваў міграцыйны крызіс. Беларускія дыппрадстаўніцтвы пачалі прадаваць мігрантам «турыстычныя візы». Людзі з Афрыкі, Блізкага Усходу і інш., прыляталі ў Мінск і адтуль праз Польшчу імкнуліся дабрацца ў Заходнюю Еўропу. Беларускія сілавікі дапамагалі і дапамагаюць ім нелегальна перасякаць мяжу. У сувязі з трывожнымі падзеямі Польшча вырашыла пабудаваць пастаянную агароджу на мяжы.

– Беларусь і Расія спрабуюць прабіць паўночны міграцыйны шлях і такім чынам дэстабілізаваць сітуацыю ў Польшчы, Літве і Латвіі, а магчыма таксама ў Фінляндыі, заявіў намеснік міністра Мацей Вонсік. – Вайскоўцы будуюць загароду з калючага дроту на мяжы з Калінінградам. Там жа будуем перыметрыю.

Палітык адзначыў, што памежнікі будуць мець мяжу пад поўным наглядам, будуць бачыць кожнае здарэнне, чытаем на старонках часопіса Do Rzeczy.

яс