Беларуская Служба

Былы прэзідэнт ФРГ: Чаму мы ставіліся да галасоў палякаў і балтаў менш сур’ёзна, чым да голасу Расеі?

10.05.2023 14:26
«Я лічу недапушчальным, што Шродэр, як былы канцлер, падпарадкоўваў і працягвае падпарадкоўваць сваю рэпутацыю і прэстыж Нямеччыны сваім прыватным інтарэсам», – сказаў Ёахім Гаўк.
-
Экс-канцлер ФРГ Ангела Меркель Фота: By Kuebi = Armin Kübelbeck - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org

У інтэрв'ю, апублікаваным на партале Tagesspiegel, былы прэзідэнт ФРГ Ёахім Гаўк прызнаўся: «Калі я думаю пра постаць Герхарда Шродэра, мне становіцца сумна». Для Гаўка «проста невыносна, што Герхард Шродэр дазваляе такім чынам наняць сябе Расіяй». Вытрымкы з яго інтэрвью друкуе польскі партал energetyka24.com.

«Я лічу недапушчальным, што Шродэр, як былы канцлер, падпарадкоўваў і працягвае падпарадкоўваць сваю рэпутацыю і прэстыж Нямеччыны сваім прыватным інтарэсам», – сказаў Гаўк. Пры гэтым былы прэзідэнт падкрэсліў, што Шродэр «за час свайго кіравання прымаў важныя рашэнні, якія патрабавалі адвагі».

Шродэр быў канцлерам Нямеччыны з 1998 па 2005 год. Пасля сыходу з пасады ён шмат гадоў працаваў у расійскіх энергетычных кампаніях і лічыцца сябрам Уладзіміра Пуціна. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну яго рэзка крытыкавалі за сувязі з Крамлём.

У інтэрвʼю Tagesspiegel Гаўк таксама заявіў: «Я вельмі паважаю Ангелу Мэркель, але ў пытанні Расіі я не магу пашкадаваць яе крытыкі». Пасля таго, як Расія акупавала Крым у 2014 годзе, як можна па-ранейшаму сцвярджаць, што газаправоды Nord Stream I і II зʼяўляюцца праектам прыватнага сектару? Ці чаму мы ставіліся да галасоў палякаў і балтаў менш сурʼёзна, чым да голасу Расеі? – рытарычна спытаў былы прэзідэнт ФРГ Ёахім Гаўк.

эж