Беларуская Служба

Польскае войска рэкордна ўзбройваецца

15.05.2023 15:15
Цягам двух год Польшча хоча мець наймацнейшую армію ў Еўропе. Краіна ўжо прызначае на абарону 2.2% ВУП. У планах павялічыць выдаткі ў два разы. 
Аўдыё
  • Варшава нарошчвае выдаткі на ўзбраенне
Ілюстрацыйны здымакPAP/Leszek Szymański

Да мінулага года Польшча падпісала два буйныя міжнародныя кантракты на пастаўку ўзбраення. Першы, доўгі час яго называлі «кантрактам стагоддзя», тычыўся закупкі самалётаў F-16. Другі прадугледжваў набыццё ліцэнзіі ад фінскай кампаніі Patria на вытворчасць колавых бронетранспарцёраў Rosomak. За 2022 год Польшча набыла 250 танкаў Abrams у ЗША, 180 карэйскіх танкаў К2, ракетныя сістэмы залпавага агню Chunmoo і HIMARS, 48 самалётаў FA-50, 212 САУ К9, 32 верталёты AW149. Гэта не поўны спіс.

Віцэ-прэм'ер, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў у панядзелак, што першыя пускавыя ўстаноўкі HIMARS заступілі на вайсковую службу ў Польшчы.Цырымонія перадачы першых пяці пускавых установак Himars для Войска Польскага войска адбылася на базе транспартнай авіяцыі ў Варшаве. Узбраенне паступіць у падраздзяленні 16-й механізаванай дывізіі.

У 2019 годзе Польшча набыла ў ЗША 20 HIMARS. У гэтым годзе амерыканскі бок пагадзіўся прадаць яшчэ каля 500 пускавых установак. Кіраўнік польскага Мінабароны нагадаў, што ў апошнія гады армія атрымлівае ўсё новую і новую вайсковую тэхніку.

- У 2018 годзе мы падпісалі дамову па сістэме Patriot. «Патрыёты» ўжо ў Польшчы. 2019 год пачалі размовы пра HIMARS, цяпер першыя пускавыя ўстаноўкі ў Польшчы.

У 20219 годзе Польшча набыла 20 камплектаў высокамабільнай рэактыўнай артылерыі HIMARS (з 18 баявымі і дзвюма навучальнымі пускавымі ўстаноўкамі).

Апроч рэактыўных сістэм залпавага агню далёкага дзеяння HIMARS, Польшча вырашыла набыць таксама боепрыпасы, дапаможнае абсталяванне, запасныя часткі і навучальны пакет. Міністр нацыянальнай абароны, віцэ-прэм'ер Марыюш Блашчак заявіў, што польская армія будзе выкарыстоўваць амерыканскую тэхніку, якая зарэкамендавала сябе ва Украіне.

- Сёння мы праймаем на службу ў Войска Польскае HIMARS, гэта ўзбраенне, якае даказала сваю эфектыўнасць у баю ва Украіны для стрымання расйіскай агрэсіі. Гэтыя пастаўкі вынік маёй нядаўняй сустрэчы ў Вашынгтоне з міністрам абароны і дамовы, падпісанай у 2019 годзе.

У Торуні будзе пабудавана Акадэмія HIMARS, якая стане месцам навучання кіраванню амерыканскімі рэактыўнымі артылерыйскімі сістэмамі, паведаміў Марыюш Блашчак.

- Гэта вельмі добрая зброя, якая ў руках польскіх артылерыстаў будзе важным аргументам для стрымання агрэсара. Мы падпісваем неўзбаве кантракт на падстаўку чароговух ракетных сістэм.

Віцэ-прэм'ер Марыюш Блашчак заявіў, што праз два гады Польшча можа мець наймацнейшую сухапутную армію ў Еўропе. 

- Маштаб замоў для Войска Польскага самы вялікі ў гісторыі. Ніколі раней столькі зброі не куплялі для польскай арміі. Калі мы застанёмся ля ўлады цягам двух год у нас будзе самая моцная сухапутная армія ў Еўропе.

 Падобнае стаўленне мае і апазіцыя. Гаворыць Генеральны сакратар партыі «Грамадзянская платформа» Мацей Кервінскі.

- Добра што купляем і ўзмацняем нашу армію. Гэтыя пакупкі павінны быць працягнуты. Шкада, што так позна мы гэта робім.

У Польшчы пануе палітычны кансэсус што да інвестыцый у бяспеку краіны. Польскі ўрад рэгулярна павялічвае выдаткі на абарону. У першую чаргу ідзецца пра павелічэнне колькасці войск і лепшае ўзбраенне.

Юры Ліхтаровіч