Беларуская Служба

«Лукашэнка разумее, што лепш стаяць з боку, чым наўпрост ангажавацца ў вайну»

01.06.2023 12:08
Лукашэнка разумее, што лепш стаяць з боку, чым наўпрост ангажавацца ў вайну супраць Украіны, мяркуе эксперт па пытанняў Цэнтральнай Еўропы. Лукашэнка хоць і падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны, то робіць усё, каб не выслаць туды свае войскі.
Аўдыё
  • «Лукашэнка разумее, што лепш стаяць з боку, чым наўпрост ангажавацца ў вайну»
Аляксандр Лукашэнкаhttps://t.me/pul_1/8922

У суботу ўвечары другі раз за апошні месяц у СМІ паявілася інфармацыя, што Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў цяжкім стане ў адной з маскоўскіх лякарняў. Ён павінен быў трапіць тужы адразу пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Пасля чаго ў панядзелак з'явіўся апошні запіс з удзелам Лукашэнкі.

Інфармацыя пра стан здароўя Лукашэнкі ў інфармацыйным полі з’яўляецца поўным прабелам. Гэта і нараджае чуткі пра цяжкі стан, а нават смерць дыктатара, кажа Анджэй Шабацюк з Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту і Інстытуту Цэнтральнай Еўропы. Паводле яго, праблемы са здароўем Лукашэнкі могуць быць звязаныя з перамовамі з Пуціным:

-Паводле мяне, апошнія яго размовы з Уладзімірам Пуціным дастаткова цяжкія. І я не здзіўляюся, што яны такія складаныя. Вайна з Украінай не ідзе так, як бы хацела Расія, мы бачым, што адбываецца пад Бахмутам. Бачым дастаткова адважныя выказванні Прыгожына з групы Вагнера, які наўпрост крытыкуе Уладзіміра Пуціна. Мы бачым, што Расія з самага пачатку хоча, каб Беларусь як мага мацней ангажавалася ў гэты канфлікт, у гэтую агрэсію. Праўда ў тым, што цяпер Расіі больш за ўсё не хапае людзей, жаўнераў. Чарговая атака з поўначы крыху зняла б нагрузку з фронту на поўдні. А мэта Расіі на фронце – заняць поўдзень.

Хоць Лукашэнка падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны, то робіць усё, каб не выслаць туды свае войскі. У сувязі з гэтым узнікае пытанне, ці ён яшчэ камандуе сваімі войскамі? Ёсць заявы, што ядзерная зброя будзе размешчана ў Беларусі, вядома, што сучасныя ракетны ўстаноўкі С-400 ужо на тэрыторыі Беларусі. Хто кантралюю сітуацыю: Лукашэнка ці Пуцін?

-Дадам, што Беларусь не мае ніякага ўплыву на рашэнне аб выкарыстанні гэтай зброі. Гэта важна. Сітуацыя паказвае, што ўзнікла вайсковая база, цалкам залежная ад расійскага кіраўніцтва, якое ў любы момант можа выкарыстаць тактычную ядзерную зброю. Гэтым самым сцягнуць на Беларусь небяспеку ўдару ў адказ. Нягледзячы на тое, што беларусы сцвярджаюць, што гэта павышае ўзровень бяспекі самой Беларусі, я маю на ўвазе беларускія ўлады, то праўда такая, што гэта наадварот паніжае ўзровень бяспекі. Калі гаварыць пра запужванне Украінай і небяспекай з боку Захада, то гэта сталы элемент беларускай прапаганды, які паўтараецца амаль з самага пачатку вайны, гэта таксама спроба паказаць Расіі, што мы павінны абараняць уласную дзяржаву, што мы не будзем у большай ступені ўмешвацца ў вайну супраць Украіны, паколькі заўважаем пагрозы.

Анджэй Шабацюк мае на ўвазе размяшчэнне спецыяльных сіл, войска на беларуска-расійскай мяжы ў абліччы боязі перад партызанскімі дыверсійнымі групамі. Гэта гульня, у якую Лукашэнка гуляе ўжо гадамі, кажа эксперт.

-Ён добра паінфармаваны пра акружэнне Уладзіміра Пуціна, ведае пра яго людзей вакол яго, пра размовы, якія там вядуцца. З аднаго боку, ён разумее, што сітуацыя Расіі ўсё больш ускладняецца, а з іншага ён не будзе больш ангажавацца ў вайну, якую Расія не можа выйграць. Расія гэтую вайну прайграла, і то прайграла цягам першых тыдняў. І цяпер Лукашэнка чакае, што будзе далей. Але ён не хоча стаяць побач з Пуціным. Бо той, хто будзе стаяць побач з Пуціным, той фактычна раздзеліць паразу. Ён разумее, што лепш стаяць з боку, браць грошы ад Расіі, гандляваць з ёй, часамі папужаць Расіяй. Дам прыклад яго апошніх выказванняў пра супольную валюту, дзе ён наўпрост кажа, што ён не намерваецца прымаць супольную валюту з РФ. Ён фактычна адхрышчваецца ад паглыбленай эканамічнай інтэграцыі з Масквою, што абяцаў зрабіць ужо шмат гадоў, што будзе аб’яднанне, будзе супольная валюта. Мы бачым, што ён безупынна мяняе меркаванне, манеўруе, – гаворыць Анджэй Шабацюк з Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту і Інстытуту Цэнтральнай Еўропы.

слухайце аўдыё

Павал Леккі/ав