Беларуская Служба

Аляксандр Фрыдман: Украіна прымяняе тактыку Расіі, калі гаворыць «гэта грамадзянская вайна на тэрыторыі РФ»

07.06.2023 15:03
Што цяпер мы назіраем на ўсходзе Украіны, як варта расцэньваць дыверсіі рускага добраахвотніцкага корпусу, і чаго баяцца беларускія ўлады? На гэтыя пытанні адказвае гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Аўдыё
  • Аляксандр Фрыдман: Украіна прымяняе тактыку Расіі, калі гаворыць «гэта грамадзянская вайна на тэрыторыі РФ»
 .
Аляксандр Фрыдман.Фота з прыватнага архіву

Слухаце размову цалкам у далучаным файле!

Аляксандр Фрыдман мяркуе, што атакі на тэрыторыі Расіі – гэта адказ украінскага боку і своеасаблівае адлюстроўванне тактыкі Расіі, якую яна прамяняла ў дачыненні да Украіны:

– На розных узроўнях з украінскага боку ідуць спробы адваяваць тэрыторыі. Мэта ўкраінскага наступу найперш у гэтым. Вайна вядзецца і прапагандысцкімі метадамі. І тое, што адбываецца цяпер у Белгарадскай вобласці, мае ваенны і прапагандысцкія чыннікі. У пэўным сэнсе гэта частка ўкраінскага наступу. А яшчэ момант помсты. Украіна падкрэслівае, што не мае ніякага дачынення да расійскіх добраахвотнікаў. Гэта тая ж стратэгія, якую Расія прамяняла з 2014 года, калі падтрымлівала сепаратыстаў, людзей, што дзейнічаюць у расійкіх інтарэсах, але пры гэтым казала: «Гэта не мы, мы не маем адносінаў». Цяпер тую ж тактыку прымяняе Украіна, калі гаворыць «гэта грамадзянская вайна на тэрыторыі Расіі». Гэта моцны прапагандысцкі момант, які мае на мэце дэзарганізацыю расійскай арміі, дэмаралізацыю насельніцтва Расіі. І будуць працягваць у гэтым накірунку – удары будуць па Белгарадскай, Курскай вобласці. Гэта таксама ўздымае маральны дух Украіны, бо з тым, як руйнуецца іх краіна, ім у пэўным сэсне прыемна пабачыць, што ў Расіі ў тым жа Шабекаіна сітуацыя не вельмі адрозніваецца.
Сярод мэтаў Украіны – паказаць захаду слабасць Расіі. Маўляў, вы нам кажаце, што ёсць чырвоныя лініі, якія нельга пераходзіць. А Украіна паказвае: Чаго баяцца? Усе ж разумеюць, што гэтыя добраахвотнікі звязаныя з Украінай.

Гісторык гаворыць, што за ўзброенымі нападамі на тэрыторыі Расіі стаіць украінская выведка і яе кіраўнік Кірыл Буданаў – амбіцыйны вайсковец, які добра разумее, што адбываецца ў самой Расіі.

Таксама Аляксандр Фрыдман звяртае ўвагу на тое, што сярод публічна вядомых расійскіх добраахвотнікаў шмат тых, хто паходзіць з ультраправых груповак. Гэта можа быць стаўка на нацыяналістычныя наратывы, што можна выкарыстоўваць у сваіх мэтах, бо Расія шматнацыянальная дзяржава.

Сам факт, што расійскія добраахвотнікі знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, не на акупаваных тэрыторыях, гэта моцны псіхалагічны ўдар, які паказвае і слабасць Расіі як дзяржавы, і вядзе да пераацэньвання моцы Расіі на Захадзе.
Што тычыцца падзей, звязаных са знішчэннем дамбы на Кахоўскай ГЭС, то Фрыдман падтрымлівае меркаванне аўстрыйскага ваеннага эксперта, палкоўніка Маркуса Райснера. Райснер мае сваю версію, у якой выбух Кахоўскай ГЭС тлумачыцца ваеннымі прычынамі: расіяне пайшлі на гэты крок, каб прадухіліць  украінскі наступ на Херсонскім кірунку.
 
Што тычыцца ўплыву падзей ва Украіне на рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, то, першае, тэма беларускіх добраахвотнікаў – хваравітая для беларускай улады, другое, сам Лукашэнка разумее, што лепш не ўвязвацца ў відавочныя гісторыі супраць Украіны.

– Я бачу адзін цікавы маркер – гэта паводзіны беларускай прапаганды. Калі яны не ведаюць, як на нешта адказаць, ці тэма ім непрыемная, успрымаецца як пагроза, то тэму проста замоўчваюць. Але гэта нетыповая рэакцыя, бо беларуская прапаганда вельмі агрэсіўная. Дык вось, размова пра дыскусію вакол магчымага ордара на арышт Лукашэнкі міжнародным крымінальным судом. Было нават паведамленне, што Аўстрыя абавязалася перадаць пэўныя дакументы ў Гаагу, то бок расследаванне ідзе, можа сапраўды быць выдадзены ордар на арышт Лукашэнкі. І што мы маем? Дзяржаўная прапаганда да гэтай тэмы практычна не звяртаецца. Тое ж самае мы бачым з падзеямі ў Белгарадскай вобласці. Яны абыходзяць тэму расійскіх добраахвотнікаў, таму што гісторыя непрыемная для Лукашэнкі. Таксама Украіна дала зразумець Лукашэнку, што яму лепш не ўвязвацца ў вайну, — падкрэслівае палітычны аглядальнік  Аляксандр Фрыдма6н.

вх