Беларуская Служба

Хто можа замяніць Лукашэнку?

09.06.2023 12:01
Качанава, Хрэнін, Церцель, сыны Лукашэнкі – каментатары называюць розныя прозвішчы.
Aleksander Łukaszenka
Aleksander Łukaszenkapipicato/shutterstock

Беларускі дыктатар, нягледзячы на сваё захапленне рознымі відамі спорту, не маладзее. Чуткі пра кепскі стан здароўя 69-гадовага Аляксандра Лукашэнкі ўзмацняюцца, як мінімум, з 2020 года. Пасля апошняй яго адсутнасці на публіцы, эксцэнтрычны апазіцыянер Валерый Цапкала паспеў нават заявіць аб смерці дыктатара, нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле назіральнікаў, Лукашэнка пасля падаўлення пратэстаў у 2020 годзе пачаў рыхтаваць краіну да горшага для сябе сцэнарыя. Дзякуюч зменаў, уведзеным у Асноўны закон, зараз на выпадак смерці «прэзідэнта», уладу ў краіне пераймае старшыня Савета Рэспублікі, якой з’яўляецца 62-гадовая Наталля Качанава – у гісторыі рэжыму Лукашэнкі другая, пасля Лідзіі Ярмошынай, жанчына з рэальным уплывам у беларускіх уладах. Аднак, паводле каментатараў, ейная роля, верагодна, была б часовай і абмяжоўвалася б правядзеннем Беларусі праз фарс пад назвай выбары.

Іншым магчымым пераемнікам Лукашэнкі, аптымальным для Крамля, з’яўляецца сакратар Савета Бяспекі генерал Аляксандр Вальфовіч – жорсткі афіцэр, вядомы сваёй надзвычайнай варожасцю да Захаду. Яшчэ адным расійскім выбарам можа стаць член Савета бяспекі, прэм’ер Раман Галоўчанка.

Паводле каментатараў, шанец на ўладу маюць таксама іншыя члены Савета Бяспекі: міністр абароны генерал Віктар Хрэнін, кіраўнік КДБ Іван Церцель, а таксама старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі – Віктар, які ўзначальвае Алімпійскі камітэт Беларусі.

Заходнія і расійскія СМІ любяць называць пераемнікам Лукашэнкі таксама ягонага малодшага сына Мікалая. Вядома, можна змяніць або ігнараваць правілы, але 18-гадовы Кола аб'ектыўна не зможа кіраваць Беларуссю цягам бліжэйшых некалькіх гадоў, канстатуе Dziennik Gazeta Prawna.

аз