Беларуская Служба

Ініцыятыва аднавіць пытанне аб прымусовым перасяленні мігрантаў належыць Германіі

12.06.2023 15:22
Магчыма, немцы хочуць пазбавіцца ад людзей, якія прыбылі да іх у 2015 годзе.
.  .
Мігранты. Ілюстрацыйны здымак.фота: shutterstock.com/Alessio Tricani

Niezalezna.pl прыводзіць выказванне дэпутата Еўрапейскага парламенту Збігнева Кузьмюка, якое прагучала ў эфіры першай праграмы Польскага радыё. На ягоную думку, Германія была ініцыятарам паўторнага ўзняцця тэмы прымусовага перасялення мігрантаў у Еўропе. Магчыма, немцы хочуць пазбавіцца ад людзей, якія прыбылі да іх у 2015 годзе.

Так званы Міграцыйны пакт, прыняты на мінулым тыдні, уключае сістэму «прымусовай салідарнасці». Нягледзячы на тое, што ніводная дзяржава-член не будзе абавязаная прымаць перасяленцаў, устаноўленыя ліміты рэлакантаў. Пакуль што гэта 30 тысяч чалавек. Мінімальная гадавая колькасць фінансавых узносаў складае 20 тыс еўра за асобу. Гэта дэ-факта азначае, як патлумачыў высокапастаўлены дыпламат ЕЗ, які ўдзельнічаў у перамовах, выбар паміж перасяленнем мігрантаў і фінансавым эквівалентам у выпадку адсутнасці жадання іх прыняць.

Член кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» Збігнеў Кузьмюк адзначыў, што ініцыятыва аднавіць пытанне аб прымусовым перасяленні мігрантаў належыць Германіі.

- Германія змагаецца з наступствамі хвалі мігрантаў з 2015 года. Ангела Мэркель іх прыняла не ад дабрыні душэўнай, гэта было патрабаванне нямецкай прамысловасці. Эканоміка патрабуе прыкладна 400 тысяч новых супрацоўнікаў кожны год. Лічылася, што мігранты будуць працаваць. Аказалася, што гэтыя людзі ў большасці не працуюць. Ёсць інфармацыя з нямецкіх ведамстваў, якія займаюцца адукацыяй і прыцягненнем людзей на рынак працы, што каля 65% мігрантаў за гэты час не пачалі працаваць. Мне здаецца, яны хочуць пазбавіцца ад людзей, якія абцяжарваюць сістэму сацыяльнай абароны. Ідэі выйшла ад Германіі, але механізм прыняты падчас шведскага старшынства, таму што гэта таксама пасуе Швецыі, – дадаў Збігнеў Кузьмюк.

нг