Gazeta Wyborcza піша пра ваенную тактыку ўкраінцаў, якія шукаюць слабыя месцы ў расійскай абароне. Наступіла доўгачаканае ўкраінскае контрнаступленне, усе чакаюць вынікаў. «Украінцы вядуць актыўныя наступальныя дзеянні на некалькіх участках фронту. На поўдні пачаўся этап даўно чаканага контрнаступу... Украінскія вайскоўцы і эксперты заклікаюць суайчыннікаў набрацца цярпення, калі справа даходзіць да контрнаступу, і быць гатовымі прыняць таксама цяжкую і балючую інфармацыю з фронту. Кампанія можа доўжыцца нават некалькі месяцаў.
Армія пачала дзеянні без эфекту нечаканасці, як было ў верасні 2022 г, калі яна наступала ў Харкаўскай вобласці... Расіяне ўзмацнялі сваю лінію абароны на поўдні Украіны на працягу многіх месяцаў. Гэты кірунак часта фігуруе ў розных аналізах як найбольш верагодны. Выхад украінскай арміі да Азоўскага мора перакрыў бы сухапутны калідор, які вядзе да Крымскага паўвострава. Расіяне яго выкарыстоўваецца дзеля перамяшчэння войскаў і боепрыпасаў на поўдзень і ўсход Украіны.
Выданне таксама паведамляе, што расійская прапаганда абвясціла аб непазбежнай паразе ўкраінскага контрнаступу. «Сур'ёзныя страты, якія панесла ўкраінская армія ў першыя дні наступу, прымушаюць Маскву ўздыхнуць з палёгкай. Крамлёўская прапаганда любіць апісваць усё, што зараз адбываецца, мовай Вялікай Айчыннай вайны, параўнаннем з Курскай бітвай, якая стала канчатковай пераможнай бітвай сталінскага СССР з гітлераўскім Трэцім Райхам. Цяперашнія падзеі на ўкраінскім фронце параўноўваюць з вялікай танкавай бітвай 80-гадовай даўніны».
нг