У Парыжы прайшоў саміт Веймарскага трохкутніка. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзыдэнт Анджэй Дуда і канцлер Нямеччыны Олаф Шольц у адзін голас казалі пра трывалую і непахісную падтрымку Ўкраіны, а таксама пра неабходнасць умацаваць усходні фланг НАТА ды стрымліванне Расіі.
Кіраўнік Дэпартамента міжнароднай палітыкі прэзідэнта Марцін Пшыдач паведаміў, што падчас сустрэчы ў рамках Веймарскага трохкутніка прэзідэнт Анджэй Дуда пераканаў саюзнікаў з Германіі і Францыі прыняць рашэнні, спрыяльныя для бяспекі нашага рэгіёну, на будучым саміце NATO ў Вільні.
- Размова ішла аб узмацненні ўсходняга флангу NATO і працяг палітыкі стрымліванні Расіі. Гэта ў нашых інтарэсах. Мы хочам, каб нашы саюзнікі таксама падключыліся да гэтай палітыкі». Трэцяй тэмай стала вайна ва Украіне. Увечары прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў з Зяленскім і атрымаў апошнюю актуальную інфармацыю.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда акцэнтаваў увагу на пытанні ўступлення Украіны ў NATO з улікам ліпеньскага саміту альянсу ў Вільні.
- Украінцы бароняцца перад расійскай агрэсіяй, вядуць цяпер контрнаступ. Я веру, што дзякуючы нашай падтрымцы, яны дасягнуць поспеху. Перамогай украінцаў будзе вызваленне ўсёй акупаванай тэрыторыі Украіны ад расійскіх войск. Украіна чакае выразнага сігналу аб выразнай перспектыве сяброўства ў Паўночнаатлантычным альянсе. Гэта самае вялікае чаканне сёння. На маю думку, фундаментальнай справай павінна стаць яшчэ ліквідацыя расійскага імперыялізму, каб Расія не мела патэнцыялу ды магчымасці агрэсіі супраць іншай дзяржавы.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што неабходна каардынаваць дапамогу Украіне паміж Варшавай, Парыжам і Берлінам, зазначыў таксама, што павінны быць гарантыі бяспекі для Украіны.
- Перамовы паміж нашымі краінамі спрыяюць умацаванню адзінства і рашучасці Еўропы, што так неабходна ў цяперашняй сітуацыі. Гэтая агрэсарская вайна — геапалітычны і геастратэгічны правал агрэсара. Таксама відавочна, што Украіна не будзе заваяваная, і што прымальная толькі адна форма міру: тая, што заснаваная на міжнародным праве і суверэнным выбары ўкраінскага народу.
Аднак спрэчным пытаннем з'яўляецца міграцыйны пакт, прыняты міністрамі ўнутраных спраў ЕС, які прадугледжвае прымусовае перасяленне бежанцаў і пакаранне для краін, якія іх не прымаюць.
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў аб стварэнні кааліцыі краін ЕС па прымусовым перасяленні мігрантаў. Кіраўнік урада падкрэсліў, што Польшча не пагадзілася на прымусовыя перасяленні. Матэвуш Маравецкі дадаў, што польская дэлегацыя ў Еўрасаюзе пачала перамовы на гэты конт з іншымі краінамі-сябрамі.
- Падчас пасяджэння Еўрапейскай рады я буду вельмі моцна пратэставаць супраць і мы будзем ствараць кааліцыю дзяржаў у гэтай справе. Мы ніколі не пагодзімся з дыктатам, які Грамадзянская платформа разам з Германіяй зладзілі для Еўропы ў 2017-18 гг. Мы абаранілі Еўропу ад гэтага разам з Чэхіяй ды Венгрыя ў чэрвені 2018 года.
На мінулым тыдні пры нязгодзе Польшчы і Венгрыі міністры ўнутраных спраў краін ЕС прынялі палажэнні міграцыйнага пакта. Дакумент змяшчае прынцып абумоўленасці - альбо краіны пагаджаюцца прымаць мігрантаў, якія дабіраюцца на поўдзень Еўропы праз Міжземнае мора, альбо будуць плаціць каля 20 тысяч еўра за кожнага непрынятага. Польшча крытыкуе гэтае палажэньне і патрабуе, каб гэтым пытаньнем займаліся лідэры краінаў Эўразьвязу на саміце, бо там рашэньні прымаюцца аднагалосна.
Эмануэль Макрон рэактывуе Вэймарскі трохкутнік - піша штодзёнка Le Figaro пасля саміту лідараў Францыі, Германіі і Польшчы. Газета канстатуе, што французскі лідар поўны рашучасці працягваць палітыку збліжэння з Цэнтральнай Еўропай, нягледзячы на рознагалоссі ў некаторых справах, у тым ліку наконт міграцыйнага пакта, узгодненага кіраўнікамі МУС краін Еўрасаюза.
Юры Ліхтаровіч