Беларуская Служба

«На міжнародным полі Святлана Ціханоўская выступае голасам вольных беларусаў, каб іх не закінулі ў адзін кошык з рэжымам»

28.06.2023 17:53
Вельмі вялікая праца вядзецца па гэтай адвакацыі, каб было выразнае разуменне падзялення рэжыму Лукашэнкі і беларускага народу.
Аўдыё
Святлана Ціханоўская з супрацоўнікамі ў Вашынгтонеhttps://www.instagram.com/p/CSNHYLWofUo/

Святлана Ціханоўская ў вялікую палітыку трапіла, можна сказаць, зусім выпадкова. Калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі пасадзіў у турму яе мужа Сяргея, які ў 2020 годзе хацеў балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, яна вырашыла, што сама прыме ўдзел у гэтых выбарах. Усё закончылася вялікай фальсіфікацыяй вынікаў і пераследам не толькі апанентаў Лукашэнкі, але - наагул - усяго што беларускае.

Шмат хто з беларусаў палічыў аднак, што фактычным пераможцам гэтых выбараў з’яўлаецца менавіта Святлана Ціханоўская, якая вымушана эміграваць з Беларусі, узначаліла Аб’яднаны пераходны кабінэт і стала лідэрам свабодных беларусаў ва ўсім свеце. З ёю сустракаюцца ўсе еурапейскія лідары, прэм’ер-міністы і прэзідэнты.

Яе офіс вядзе маштабную міжнародную дзейнасць, аб чым распавядае дыпламатычны дарадца офісу Дзяніс Кучынскі.

Гутарыў Яраслаў Іванюк