Пасля мацяжа Прыгожына, для Польшчы пытанне нумар адзін – як будзе выглядаць будучыня кіраўніка «Групы Вагнера» ў Беларусі, піша Збігнеў Парафіяновіч у выданні Dziennik.pl
Калі ў аўторак Embraer Legacy 600, які належыць Яўгену Прыгожыну, прызямліўся ў аэрапорце ў Мачулішчах, Аляксандр Лукашэнка распавёў пра тое, якой бачыць будучыню новага саюзніка. Лідара «Групы Вагнера» Лукашэнка называе «Жэня». Карацей так, як ён мае звычай звяртацца да ўсіх, каго не лічыць хоць бы на роўні. Фактычна поўнае імя і імя па бацьку Лукашэнка выкарыстоўвае толькі ў адносінах да Уладзіміра Пуціна. Напрыклад, кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі для Лукашэнкі «Валодзя». А міністраў замежных справаў Польшчы і Нямеччыны Радаслава Сікорскага і Гіда Вэстэрвэле падчас візіту ў Мiнск ён называў «хлопцамі». Так Прыгожын апынуўся на паліцы з «калегамі, кліентамі і лохамі.
Жэня не збіраўся паддавацца на такую логіку.
Перад самым ад'ездам у Беларусь ён апублікаваў у адным са сваіх Telegram-каналаў запіс, з якога вынікае, што ён ні пра што не шкадуе, не будзе ні пра што прасіць, ні прасіць прабачэння. Як і раней, так і падчас свайго Маршу справядлівасці, ён распавёў пра памылкі, дапушчаныя падчас вайны ва Украіне міністрам абароны Сяргеем Шайгу і начальнікам Генштаба Валерыем Герасімавым. А сам сябе расхвальваў, што калі б ён узначаліў атаку на Кіеў 24 лютага 2022 года, то хутка дайшоў бы да Ужгарада – горада ў Закарпацці, у рэгіёне, які мяжуе з Польшчай, Славакіяй, Венгрыяй і Румыніяй.
яс