Падтрымка расіянамі мірных перамоваў з Украінай вырасла пасля няўдалага мяцяжу кіраўніка групы «Вагнэр» Яўгена Прыгожына. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага «Левада-Цэнтрам», паведамляе партал Ukraina.pl.
Доля рэспандэнтаў, якія падтрымліваюць перамовы, вырасла ў параўнанні з мінулым месяцам на восем пунктаў да 53%. У той жа час доля тых, хто выступае за працяг баявых дзеянняў, па дадзеных апытання, знізілася да 39%.
«Расіяне баяліся, што мяцеж можа прывесці да новых няўдач ва Украіне для расійскіх войскаў», – сказаў у тэлефонным інтэрв'ю агенцтву Bloomberg Дзяніс Волкаў, дырэктар сацлабараторыі.
Апытанне было праведзенае ў 50 рэгіёнах Расіі 22-28 чэрвеня. Паводле «Левада-Цэнтру», пасля мяцяжу Прыгожына падтрымка перамоваў яшчэ больш узрасла.
Крэмль раней абвінавачваў Украіну ў нежаданні весці перамовы. Кіеў заяўляе, што не будзе разглядаць перамовы, пакуль расійскія войскі не пакінуць украінскую тэрыторыю. Грамадская падтрымка дыпламатычнага рашэння ў Расіі то ўзрастала, то змяншалася за 17 месяцаў вайны, дасягнуўшы піку восенню пасля таго, як Пуцін аддаў загад аб мабілізацыі людзей на фронт, падагрэўшы страхі ў грамадстве. У маі прыкметы прагрэсу ў зацяжной бітве за Бахмут на ўсходзе Украіны ўзмацнілі падтрымку расійскай грамадскасцю ваеннага рашэння, паведамляе партал, каментуючы вынікі апытання.
Адзначаецца, што рэйтынг Пуціна пасля мяцяжу практычна не змяніўся, а рэйтынг Прыгожына, як паказала апытанне, упаў. Напярэдадні падзей за яго былі гатовыя прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе 19% апытаных, а пасля 24 чэрвеня – 6%.
Крыніца парталу «Медуза», блізкая да Крамля, паведаміла, што ў сваю чаргу зменшыўся ўзровень даверу да Пуціна да 9-14%. Такія лічбы прывёў на праведзеным 29 чэрвеня пасяджэнні палітычны блок адміністрацыі прэзідэнта Расіі са спасылкай на так званае «экспрэс-даследаванне».
Пуцін апошнімі днямі спрабуе штучна падвысіць свой рэйтынг. Змагацца з падзеннем даверу расійскія піаршчыкі плануюць праз павелічэнне публічных выступаў Пуціна. Так, пасля заканчэння мяцяжу Пуцін асабіста размаўляў з жыхарамі дагестанскага Дэрбенту, а таксама наведаў форум Агенцтва стратэгічных ініцыятыў, дзе нарысаваў чырвонага чалавечка.
вс