Беларуская Служба

Міністр абароны Вялікабрытаніі: мы не Amazon, віцэ-прэм'ер Украіны: а мы не Netflix

13.07.2023 16:52
Брытанец выразіў меркаванне, што Украіна павінна часцей дзякаваць партнёрам і не патрабаваць так шмат зброі. 
    ,     - ()  ,  .
Міністр абароны Вялікабрытаніі не хоча, каб яго дзяржава была інтэрнет-пастаўшчыком (зброі) для Украіны, як Амазон.фота: Tada Images/Shutterstock

Выданне Dziennik прыводзіць выказванне міністра абароны Вялікабрытаніі Бэна Уолеса (Ben Wallace), скіраванае да Украіны. Ён заявіў, што Украіна павінна памятаць, што дзяржавы, якія даюць ёй зброю, выдзяляюць яе са сваіх запасаў, і было б добра, каб яны бачылі падзяку, а не толькі большыя патрабаванні. І дадаў: «Мы не Amazon». Уолес распавёў, што ў чэрвені мінулага года ён таксама сказаў украінцам, што Вялікабрытанія не з'яўляецца інтэрнэт-пастаўшчыком зброі.

Адказваючы на ​​пытанне, ці лічыць ён, што няздольнасць саміту НАТА ўстанавіць канкрэтныя тэрміны для ўступлення Украіны ў альянс можа падарваць вайсковы дух краіны, Уолес адказаў, што так не думае, а затым адзначыў, што Украіна заўсёды просіць большага, нават пасля атрымання чарговай партыі зброі.

На гэтую заяву адрэагаваў прэзідэнт Украіны. «Я думаю, што мы заўсёды былі вельмі ўдзячныя Вялікабрытаніі, яе прэмʼер-міністру і міністру абароны (...). Толькі не ведаю, што ён мае на ўвазе, як яшчэ яму дзякаваць. Няхай піша мне. Мы можам кожную раніцу прачынацца і асабіста дзякаваць міністру», – сказаў Уладзімір Зяленскі. Ён таксама звярнуўся да прысутнага ў зале міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава: Аляксей, у вас дрэнныя адносіны з міністрам абароны (Вялікабрытаніі)? Ці яны добрыя? Тады дзякуй яму. Патэлефануй яму сёння». У адказ Рэзнікаў устаў і падзякаваў Уолесу, што выклікала жарты ў зале.

«Калі НАТА – гэта не Amazon, то мы таксама не Netflix, – напісала віцэ-прэм’ер Украіны Ірына Верашчук. – Але, калі адкінуць эмоцыі, то ў Вільні мы атрымалі ад НАТА максімум таго, што рэальна было магчыма на дадзены момант. Захад знаходзіцца пад уплывам занепакоенасці расійскай ядзернай зброяй і пашырэннем геаграфічнага маштабу вайны», – дадала Верашчук. Сваю зямлю і сваю свабоду мы вернем у любым выпадку, таму што дарогі назад у нас няма. Уступленне Украіны ў НАТА непазбежнае, таму што ў выніку гэта будзе танней для ўсіх», – адзначыла Верашчук.

нг