ПАО «Акрон» расійскі акцыянер кампаніі Grupa Azoty абвясціў, што будзе абскарджваць рашэнне польскага ўрада аб пазбаўленні расійскага алігарха акцый, паведамляе Next.gazeta.pl
ПАО «Акрон» лічыць, што рашэнне польскага ўрада аб прызначэнні часовага адміністратара маёмасці расійскага алігарха Вячаслава Кантара з'яўляецца «грубым парушэннем уладамі Польшчы міжнароднага права і ўнутранага заканадаўства». Група «Акрон» патлумачыла, што з 2012 года па сённяшні дзень «актыўна не ўдзельнічала ў кіраванні кампаніяй, захоўваючы за сабой ролю партфельнага інвестара».
Урад пазбаўляе расiйскага алігарха долі ў Grupa Azoty
Міністэрства развіцця і тэхналогіі паведаміла на пачатку тыдня, што прызначыла часовага прымусовага ўпраўляючага маёмасцю Вячаслава Кантара. Гэта каля 20 працэнтаў акцый Grupa Azoty. Цяпер Польшча шукае «партнёра», які набудзе акцыі, якія дагэтуль належалі расійскаму алігарху.
Вячаслаў Кантар трапіў пад санкцыі ЕС у сакавіку 2022 года, аднак абмежаванні не закранулі саму яго кампанію. Расійскі алігарх уваходзіць у топ-100 найбагацейшых людзей свету – са станам, ацэненым Forbes у 5,3 млрд долараў. Кантар вядомы сваім уплывам у расійскім прамысловым і фінансавым сектарах. Бізнесовец таксама зʼяўляецца адным з самых уплывовых людзей у Расіі.
яс