Беларуская Служба

Каментатары: Лукашэнка моцна рызыкуе, прыцягваючы наймітаў з Расіі

21.07.2023 11:01
Лукашэнка не будзе кантраляваць вагнераўцаў. Гэта новая сіла ў Беларусі, лічыць Валеры Карбалевіч.
Вагнераўцы ў Беларусіfacebook.com/mod.mil.by

Жыхары вёсак, распаложаных побач з Асіповічамі, куды трапляюць найміты з «Групы Вагнера», баяцца пра іх гаварыць. На думку экспертаў, прысутнасць расійскіх наймітаў стварае шэраг сур'ёзных пагроз для Беларусі, паведамляе Rzeczpospolita.

Беларуская вёска Цэль у Магілёўскай вобласці ў 2009 годзе налічвала больш за 1 400 жыхароў. Сёння там засталося менш за 150 чалавек, астатнія зʼехалі ў 2018 годзе, калі дыслакаваную там ракетную брыгаду перавялі ў суседнія Асіповічы. Мясцовыя жыхары прывыклі да жаўнераў, але але пераезд сюды расійскіх наймітаў з «Групы Вагнера» змяніў іх жыццё.

Пра сваіх «гасцей» яны баяцца гаварыць і спадзяюцца, што да зімы найміты «паедуць далей». «Падобныя да баевікоў з фільмаў – жорсткія і небяспечныя. Па іх відаць, што гэта «хлопцы з вайны». Яны не падобныя да беларускіх вайскоўцаў», – канстатуе адзін тамтэйшых жыхароў у размове з «Нашай Нівы» і прызнаецца, што без патрэбы стараецца трымацца далей ад месца дыслакацыі вагнераўцаў.

Таксама жыхары Асіповічаў не ў захапленні ад прысутнасці наймітаў з Расіі. «Людзі запалоханыя, пра іх не хочуць гаварыць. У параўнанні з жаўнерамі расійскай арміі, якія прыязджалі да нас раней, вагнераўцы выглядаюць больш сурʼёзна і небяспечна. Мясцовыя жыхары іх баяцца; баяцца росту злачыннасці. Расіяне брутальныя. Міліцыянтаў з Магілёва, якія іх суправаджаюць, зусім не паважаюць», – паведаміў у інтэрвʼю парталу «Вот так» адзін з жыхароў гарадка.

Ці варта хвалявацца, што Масква можа выкарыстаць наймітаў для ўдару, напрыклад, па Сувальскім калідоры?

«Гэта дэзынфармацыя і інфармацыйная атака, накіраваная супраць суседзяў Беларусі. Калі б такія планы былі, ніхто б пра такія рэчы не казаў адкрыта. Вагнераўцы не мелі б шанцаў у сутыкненні з сіламі краінаў НАТА, размешчанымі ў раёне Сувальскага калідора. Такі напад будзе азначаць вайну паміж Беларуссю і краінамі НАТА. Лукашэнка ў гэтым не зацікаўлены», – пераконвае ў размове з газетай Rzeczpospolita вядомы беларускі вайсковы аналітык Аляксандр Алесін.

Незалежныя беларускія эксперты лічаць, што Лукашэнка моцна рызыкуе, прыцягваючы наймітаў з Расіі.

«Якія перавагі ён бачыць у гэтым? Ён павялічыў сваю палітычную вагу ў расійскіх элітах і атрымае новы інструмент, каб палохаць Захад, асабліва Польшчу, Літву і Латвію. Акрамя міграцыйнага крызісу і ядзернай зброі, зараз у яго ёсць і вагнераўцы. Лукашэнка любіць размаўляць з суседзямі з пазіцыі сілы», – кажа незалежны беларускі палітолаг Валер Карбалевіч.

Аднак, паводле эксперта, адначасова Лукашэнка павялічвае залежнасць Беларусі ад Расіі. Вагнераўцы, у якіх яшчэ больш імперыялістычныя погляды, чым у Крамля, зараз будуць распаўсюджваць свае «каштоўнасці» сярод беларускіх вайскоўцаў.

«Да таго ж гэта арганізацыя, якую Лукашэнка не будзе кантраляваць і якая разбурае яго цяперашнюю манаполію на гвалт. Яны ўжо раз абвясцілі бунт і могуць зрабіць гэта чарговы раз, а Лукашэнка будзе прымушаны дамаўляцца з імі. Гэта новая сіла ў Беларусі», – кажа Карбалевіч.

аз

Чалец «савета камандзіраў» ПВК «Вагнер» заявіў, што ў Беларусь прыедзе да 10 тысяч наймітаў

20.07.2023 09:24
Таксама ён назваў хлуснёй заяву Мінабароны Расіі аб тым, што кантракт з вайскоўцамі падпісалі 33 тысячы баевікоў.