Беларуская Служба

«Украінцы добразычлівыя людзі (...), але яны будуць памятаць яшчэ стагоддзе пра тое, што агрэсар зайшоў з тэрыторыі Беларусі»

27.07.2023 19:01
Беларускі журналіст наведаў Бучу і з камандай зняў фільм пра трагедыю гораду праз некалькі месяцаў пасля вызвалення.
Аўдыё
  • Беларускі журналіст наведаў Бучу і з камандай зняў фільм пра трагедыю гораду праз некалькі месяцаў пасля вызвалення
     .  2022
Эксгумацыя ахвяр расійскага тэрытору ў Бучы. Вясна 2022 года Shutterstock/David Peinado Romero

Беларускі журналіст Яўген Валошын наведаў Бучу і з камандай зняў фільм пра трагедыю гораду праз год і некалькі месяцаў пасля яго вызвалення. У Бучы з рук расійскіх захопнікаў загінуў кожны чацвёрты жыхар гораду, які застаўся пад акупацыяй. Фільм можна ўбачыць на платформе «Пара!».

У відэа, у прыватнасці, гаворыцца, што расійскія войскі, якія здзейснілі ваенныя злачынствы ў Бучы, зайшлі з тэрыторыі Беларусі. «Украінцы добразычлівыя людзі, але яны пра гэта памятаюць, і яны будуць памятаць яшчэ стагоддзе пра тое, што агрэсар зайшоў з тэрыторыі Беларусі», – гаворыць журналіст.

Мы таксама запыталі, ці ў будучыні магчымае прымірэнне паміж беларусамі і ўкраінцамі, беручы пад увагу факт, што Беларусь з’яўляецца суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны.

«Я думаю, што ўкраінцы выбачаць (...). На карысць беларуска-польскага прымірэння павінны працаваць медыі. Для гэтага павінен пастаянна весціся дыялог паміж палітычнымі ўкраінскімі і беларускімі дэмакратычнымі суб’ектамі, якога, на жаль, сёння няма», – гаворыць суаўтар фільму.

Пра тое, як сёння жыве Буча, як людзі вяртаюцца да нармальнага функцыянавання і пра ваенныя раны жыхароў гораду Яўген Валошын Валерыю Саўко.

слухайце аўдыёфайл