Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы: Верталёты Apache і танкі Abrams створаць непераадольны бар'ер на шляху патэнцыйнага агрэсара

22.08.2023 17:11
Пераўзбраенне Войска Польскага з’ўляецца важным палітычным чыннікам стрымлівання патэнцыйнага агрэсара, на гэта не раз звяртаў увагу міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Аўдыё
  • Мінабароны Польшчы: Верталёты Apache і танкі Abrams створаць непераадольны бар'ер на шялху патэнцыйнага агрэсара
 AH-64D Apache ()
Верталёт AH-64D Apache (ілюстрацыя)Фота: Commons.wikimedia.org/"Photo Courtesy of U.S. Army" - by Tech. Sgt. Andy Dunaway. www.army.mil

Міністэрства абароны і Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхвалілі продаж Польшчы баявых верталётаў тыпу Apache на агульную суму 12 мільярдаў долараў. Здзелка ўключаць у сябе 96 верталётаў і неабходны рыштунак.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што вельмі задаволены рашэннем Дзярждэпартамента ЗША, які ўхваліў продаж Польшчы ўдарных верталётаў Apache:

-Польскія пілоты паведамляюць, што машыны Apache значна лепшыя за французскія Caracal. У Польшчы ствараецца магутны ўдарны паветраны флот. Apache разам з 360 танкамі Abrams створаць непераадольны бар’ер. Новая абсталяванне трапіць у склад 18-й Механізаванай дывізіі. Гэтая зброя эфектыўна адпужвае патэнцыйнага агрэсара ад уварвання на тэрыторыю Польшчы.

Аб намеры закупіць гэтыя машыны Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы заявіла ў мінулым годзе. Як паведамляў у траўні кіраўнік міністэрства абароны пасля сустрэчы са сваім амерыканскім калегам, армія ЗША перадасць восем падтрыманых верталётаў Apache з уласных рэзерваў, да моманту паступлення ў Польшчу новых верталётаў.

Яшчэ ў ліпені міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак і амбасадар Злучаных Штатаў Амерыкі ў Польшчы Марк Бжэзіньскі мелі магчымасць назіраць за польска-амэрыканскімі вайсковымі вучэннямі ў Надажыцах (Вялікапольскае ваяводства). Тады амерыканскія экіпажы прадэманстравалі магчымасці верталёта Apache. А цяперака першыя польскія пілоты навучаюцца на гэтых баявых машынах.

Польска-амерыканскія вучэнні былі арганізаваныя на 21-м Цэнтральным палігоне ВПС у Надажыцах. Амбасадар Марк Бжэзіньскі тады быў усцешаны тым, што цяпер магчымае вайсковае супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША і што неўзабаве Варшава атрымае сучасныя верталёты:

-Сёння мы ўбачылі, што могуць давесці верталёты Apache. Гэта самы дасканалы ваенны верталёт у свеце. Apache мае сусветную рэпутацыю як ударны верталёт арміі ЗША, прызначаны для падтрымкі баявых груп ва ўсім спектры ваенных дзеянняў. Apache часта называюць лятучым танкам.

Пераўзбраенне Войска Польскага з’ўляецца важным палітычным чыннікам стрымлівання патэнцыйнага агрэсара, на гэта не раз звяртаў увагу міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыуш Блашчак:

-Мы даб’емся таго, каб танкі Abrams і верталёты Apache закрылі так званую Брэсцкую браму. Выкарыстанне гэтага кірунку для патэнцыйнага нападу на Польшчу стане немагчымым з-за магутнай прысутнасці Войска Польскага, якое шчыльна супрацоўнічае з вайскоўцамі ЗША.

Свабода і дэмакратыя не даюцца раз і назаўжды. Гэта аксіёма была красамоўна даведзена варварскай вайной Расіі супраць Украіны. Набыццё Польшчай сучасных ваенных тэхналогій, у тым ліку, амаль сотні амерыканскіх верталётаў Apache, уласна паклікана узмацніць абарону свабоды і дэмакратыі. На думку амбасадара Злучаных Штатаў у Польшчы Марк Бжэзіньскага, моцная армія ў дэмакратычных краінах зʼяўляецца гарантыяй свабоды:

-Гэта шлях да захавання міру, стабільнасці і свабоды дэмакратыі. ЗША суправаджаюць Польшчу на кожным кроку гэтага шляху.

Акрамя 96 баявых верталётаў Apache у гэты пакет уваходзяць: РЛС, 1844 ракеты AGM-114R2 Hellfire, 460 ракет класа паветра-зямля JAGM, 508 зенітных ракет Stinger.

Створаныя карпарацыяй Boeing верталёты тыпу Apache выкарыстоўваюцца з 1980-х гадоў, а ў цяперашні час гэта асноўныя баявыя верталёты арміі ЗША.

Варшава звярнулася да ЗША з просьбай аб набыцці баявых верталётаў Apache у 2022 годзе. Польшча мае намер павялічыць свае абаронныя выдаткі да 4% ВУП, што ўдвая перавышае ўстаноўлены на саміце НАТА ва Уэльсе ў 2014 годзе мэтавы паказчык у 2% ВУП на абаронныя выдаткі для краін Паўночна атлантычнага альянсу.

pr/iar/эж

Польшча праводзіць найбуйнейшае пераўзбраенне за мінулыя 50 гадоў

14.08.2023 16:46
Да 2034 года на ўзбраенне Польшчы трэба будзе выдаткаваць прыкладна 90 мільярдаў еўра.