Беларуская Служба

Канцэлярыя прэзідэнта Польшчы: Падкрэсліваем – транзіт украінскага збожжа праз нашу тэрыторыю магчымы

20.09.2023 12:22
«Мы падкрэсліваем, што транзіт украінскага збожжа праз тэрыторыю Польшчы магчымы, але гэта не вырашае ўсіх праблемаў, таму што гэтага збожжа вельмі шмат і лагістычныя магчымасці нашай мяжы не вычэрпваюць тых аб'ёмаў украінскага збожжа, якія трэба правезці».
Minister Marcin Przydacz ocenił, że polscy prawnicy mają przygotowaną odpowiedź na ewentualną skargę Kijowa do WTO
Minister Marcin Przydacz ocenił, że polscy prawnicy mają przygotowaną odpowiedź na ewentualną skargę Kijowa do WTOSchutterstock/smereka, Twitter/@marcin_przydacz

Падчас 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку прэзідэнт Украіны закрануў тэму працягу эмбарга на збожжа з яго краіны Польшчай, Славачынай і Вугоршчынай. «Мы запусцілі часовы марскі экспартны калідор з нашых партоў. Мы прыкладаем усе намаганні, каб захаваць сухапутныя маршруты для экспарту збожжа. І трывожна бачыць, як некаторыя ў Еўропе, некаторыя нашы сябры ў Еўропе, гуляюць у палітычным тэатры, зрабіўшы збожжавы трылер. Можа здавацца, што яны гуляюць сваю ролю, але на самой справе яны дапамагаюць падрыхтаваць сцэну для маскоўскага актора», – заявіў Зяленскі ў Нью-Ёрку ў аўторак, 19 верасня.

На гэта адрэагаваў кіраўнік Міжнароднага бюро Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшчыдач:

«Мы падкрэсліваем, што транзіт украінскага збожжа праз тэрыторыю Польшчы магчымы, але гэта не вырашае ўсіх праблемаў, таму што гэтага збожжа вельмі шмат і лагістычныя магчымасці нашай мяжы не вычэрпваюць тых аб'ёмаў украінскага збожжа, якія трэба правезці», – адзначыў польскі дыпламат.

«Украінскі бок таксама павінен памятаць, што гэты транзіт працуе ў двух кірунках – з аднаго боку, мы адкрываем магчымасць транзіту, мы ажыццяўляем транзіт збожжа з Украіны ў польскія парты і далей, але большая частка, гэта тавары, у тым ліку найбольш патрэбныя сёння Украіне, якія трапляюць у яе праз тэрыторыю Польшчы. Польшча зʼяўляецца транзітнай краінай для Украіны. Улады ў Кіеве павінны памятаць пра гэта», – заявіў Марцін Пшыдач, якога цытаваў партал niezalezna.pl.

эж

За год Польшча экспартавала рэкордную колькасць збожжа

19.09.2023 12:01
За сем месяцаў 2023 года Польшча экспартавала 7,7 млн тон збожжавых, то бок на 57 працэнтаў больш, чым у папярэднім годзе.