Беларуская Служба

Еўракамісія адрэагавала на ўзмацненне памежнага кантролю паміж ФРГ і Польшчай

28.09.2023 11:11
Федэральны міністр унутраных спраў Нэнсі Фэзер (СДПГ) пакуль не хоча прасіць Еўрапейскую камісію аб увядзенні стацыянарнага памежнага кантролю акрамя таго, які ўжо існуе на мяжы з Аўстрыяй. 
  ()
Мяжа ФРГ (ілюстрацыя)ShutterstockMo Photography Berlin

Уведзеныя Германіяй паліцэйскія праверкі на межах павінны адпавядаць некалькім умовам, сярод іншага, грунтавацца на інфармацыі аб патэнцыйных пагрозах грамадскай бяспецы, – заявіла на прэс-канферэнцыі ў Бруселі прэс-сакратар Еўракамісіі па пытаннях міграцыі і ўнутранай бяспекі Аніта Хіпер. Яе цытуе польск партал businessinsider.com.pl.

«Нам вядома, што Берлін мае намер прыняць меры па ўзмацненні паліцэйскіх праверак. Мы знаходзімся ў цесным кантакце з нямецкімі ўладамі і ведаем, што гэта робіцца ў каардынацыі з польскімі і чэшскімі ўладамі», – заявіў Хіпер.

Пры гэтым палітык падкрэсліла, што «гэтыя паліцэйскія праверкі павінны адрознівацца ад кантролю на ўнутраных межах і адпавядаць некалькім умовам». Аніта Хіпер акрсэліла тры такія ўмовы. Праверкі не могуць быць накіраваны на кантроль на ўнутраных межах, павінны грунтавацца на інфармацыі аб патэнцыйных пагрозах грамадскай бяспекі і маюць быць накіраван на барацьбу з трансгранічнай злачыннасцю.

Федэральны міністр унутраных спраў Нэнсі Фэзер (СДПГ) пакуль не хоча прасіць Еўрапейскую камісію аб увядзенні стацыянарнага памежнага кантролю акрамя таго, які ўжо існуе на мяжы з Аўстрыяй. Свае планы па ўзмацненні паліцэйскага кантролю на межах з Чэхіяй і Польшчай Фэзер прадставіла падчас пасяджэння камітэта ўнутраных спраў Бундэстага.

З восені 2015 года стацыянарныя праверкі былі ўведзеныя ў Баварыі, на нямецка-аўстрыйскай мяжы, і працягваюцца дагэтуль. Аб увядзенні такіх праверак на ўнутраных межах ЕЗ неабходна папярэдзіць Еўракамісію.

У полськім выданні businessinsider.com.pl нагадваюць, што пачынаючы з 27 верасня, урад Нямеччыны ўзмацніў кантроль на мяжы з Польшчай і Чэхіяй з мэтай барацьбы з нелегальным увозам мігрантаў на тэрыторыю краіны. Нямецкія паліцэйскія пачалі праводзіць дадатковыя мерапрыемствы для перадухілення незаконнага пападання грамадзян іншых дзяржаў у ФРГ. Гаворка ідзе пра «гнуткія і мэтанакіраваныя меры» па кантролі на маршрутах перавозкі мігрантаў з тэрыторыі Чэхіі і Польшчы.

эж