Роберт Фіцо, старшыня SMER, абвясціў, што ў бліжэйшыя дні ён адправіцца ў паездку па краіне, каб падзякаваць актывістам за іх працу падчас кампаніі, якая прывяла партыю да перамогі. Ён таксама паведаміў, што пакуль не вядзе ніякіх перамоў з іншымі бакамі. Фіцо даў сабе два тыдні на кааліцыйныя перамовы, падчас якіх ён хоча сфармаваць урад.
Партыя, без падтрымкі якой Фіцо не зможа кіраваць, — «Глас». Яе ўзначальвае былы прэм'ер-міністр краіны Пелегрыні, які ў 2020 годзе выйшаў з SMER разам з раскольнікамі і стварыў уласную партыю. Гэтыя дзве групы сёння падзяляе найперш пытанне палітыкі ў дачыненні да Украіны. Фіцо заявіў падчас прэс-канферэнцыі, што яго партыя мае намер спыніць пастаўкі зброі ў гэтую краіну, і чакае таго ж ад сваіх партнёраў па кааліцыі.
Аднак, як піша славацкая прэса, «Глас» можа на гэта не пагадзіцца. Партыя Пелегрыні раней рашуча выступала за ваенную падтрымку Украіны. Некаторыя славацкія СМІ, напрыклад, партал DennikN, мяркуюць, што Пелегрыні ўсё ж можа супрацьстаяць Фіцо і прымусіць яго прыняць праеўрапейскі курс. Акрамя таго, як нагадвае партал, сам Фіцо раней шмат разоў даказваў, што дыверсіфікуе сваю палітыку да і пасля выбараў. І што пасля выбараў ён здольны заняць прагматычны курс, нягледзячы на ранейшыя радыкальныя лозунгі.
юл