Беларуская Служба

Наймаладзейшаму польскаму дэпутату – 24 гады

17.10.2023 21:02
Ён займаецца бізнесам і працаўладкоўвае 30 чалавек.
Адам Гамолаmateriały prasowe

Наймаладзейшым дэпутатам у Сейме Польшчы будзе Адам Гамола, якому 24 гады. Ён выбраны ад кааліцыі «Трэці шлях» – аб’яднання Польскай сялянскай партыі і цэнтрысцкай партыі «Польшча 2050». «Я выйграў, павесіўшы толькі адзін білборд, не прымаючы ўдзелу ў палітычных мерапрыемствах і не гаворачы банальных рэчаў, як іншыя палітыкі», – сказаў малады дэпутат.

Адам жыве ў Апольскім ваяводстве на захадзе краіны пры мяжы з Германіяй і займаецца бізнесам. Яго фірма аказвае бухгалтарскія паслугі і працаўладкоўвае 30 чалавек. Маладзён супраць таго, каб палітыкі раздавалі дзяржаўныя грошы налева і направа ды з’яўляецца прыхільнікам уступлення Польшчы ў еўразону. Ён гаворыць, што ў працы ў парламенце хацеў бы займацца гаспадарчымі пытаннямі, таму што, паводле яго, у часы «кіравання «Права і справядлівасці» ВУП Польшчы ўпаў на 25%».

Адам Гамола – адукаваны чалавек: дасканала валодае англійскай мовай, а таксама на сярэднім узроўні нямецкай і іспанскай.

вс