Беларуская Служба

Туск прэтэндуе на пасаду прэм'ер-міністра. Ёсць дамоўленасць паміж аб’яднанай апазіцыяй

24.10.2023 11:40
Апазіцыя ўзгадніла адзінага кандыдата на пасаду кіраўніка ўрада, які будзе прадстаўлены перад сустрэчай з Анджэем Дудам. Дональд Туск – кандыдат у прэмʼеры ад абʼяднанай дэмакратычнай апазіцыі.
Donald Tusk
Donald Tusk PAP/Tomasz Waszczuk

У аўторак лідары «Грамадзянскай кааліцыі», «Трэцяга шляху» і Левых прадставяць агульнага кандыдата на пасаду прэмʼер-міністра – гэта Дональд Туск. Адзіная пазіцыя апазіцыйных партыяў павінна быць доказам моцнага мандату, які атрымаў лідар «Грамадзянскай платформы перад серыяй сустрэчаў паміж прадстаўнікамі выбарчых камісіяў і Анджэем Дудам. Мэта заявы – стварыць – як сцвярджаюць суразмоўцы Rzeczpospolita – новую палітычную сітуацыю. Аднак апазіцыя не мае ілюзій, што кансультацыі, арганізаваныя кіраўніком дзяржавы, – толькі фасад. – Прэзідэнт найперш даручыць фармаванне ўраду камусьці з ПіС, каб толькі падоўжыць час іх працы.

Адначасова вядуцца перамовы аб складзе будучага ўрада. Суразмоўцы з усіх апазіцыйных партыяў сыходзяцца ў меркаванні, што рашэнні наконт будучага ўраду яшчэ не прынятыя, і на дадзеным этапе можна казаць толькі пра «папярэднія спробы».

Тым часам з боку ПіС паступаюць прымірэнчыя сігналы ў бок апазіцыі. Партыя Яраслава Качыньскага ўсё яшчэ спадзяецца, што яна справіцца і знойдзе партнёра па кааліцыі.

Rzeczpospolita / вх