Адзін з аўтараў даследавання Павел Стшэлецкі адзначыў, што мігранты з Украіны часцей выконваюць простую працу.
— Сярод імігрантаў, якія прыехалі ў Польшчу да вайны, больш было мужчын. Яны працавалі ў паслугах, прамысловасці і будаўнічым сектары. Пасля таго, як пачалася вайна, сярод імігрантаў пераважаюць жанчыны і яны працуюць галоўным чынам у сферы асабістых паслуг або выконваюць працу непасрэдна для хатніх гаспадарак.
Павел Стшэлецкі дадаў, што планы адносна далейшага знаходжання мігрантаў з Украіны ў Польшчы адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, калі яны прыбылі.
— Эмігранты, якія прыехалі ў Польшчу перад выбухам поўнамаштабнай вайны ва Украіне заяўляюць, што яны плануюць заставацца больш доўгі час, або на заўсёды. У сваю чаргу ў выпадку людзей, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі ў сувязі з выбухам вайны, няма планаў і іх суправаджае адчуванне вялікай няўпэўненасці.
З дакладу вынікае таксама, што ў Польшчы знаходзіцца прыблізна 400 тысяч украінскіх дзяцей. Звыш 90% карыстаюцца польскай сістэмай адукацыі.
Даследаванне сітуацыі мігрантаў у Польшчы праводзілася з пачатку мая да пачатку ліпеня гэтага года.
IAR/яс