Беларуская Служба

Павал Усаў: Справа беларусаў у Літве штучна накручаная

25.10.2023 15:45
6 з 10 літоўцаў падтрымліваюць больш жорсткія ўмовы ўезду беларусаў у Літву.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Справа беларусаў у Літве штучна накручаная
Павал УсаўFoto: .

Такую пазіцыю займае як прэзідэнт, так і Лаўрынас Касцюнас, які ўзначальвае Камітэт нацыянальнай бяспекі і абароны, піша lrt.lt.

Апошнім часам адносіны літоўцаў да беларусаў аддаляюцца ад прыязных. Да 2022 году адносіны былі вельмі канструктыўнымі, а падтрымка беларусаў была шырокай і несумненнай. Што змянілася? На думку палітолага Паўла Усава, справа ў поглядах кіруючай партыі і набліжэнню выбараў:

-Перш за ўсё змяніўся падыход кіроўнай кансерватыўнай партыі. Мне падаецца, што напярэдадні выбараў кіруючая партыя намагаецца мабілізаваць электарат вакол сябе для перамогі. Дзеля гэтага патрэбны знешні вораг. Справа беларусаў, на мой погляд, штучна накручаная. Найперш падрыхтавалі дыскрымінацыйныя законы, калі беларусаў прыраўнівалі да расіян у кантэксце выдачы візаў. Наступны крок – прыдуманая справа ліцвінізму. Усё гэта накіроўваецца супраць Беларусі, нават дэмакратычнай, што гэта пагроза нацбяспецы. Усё гэта падняло градус недаверу і крытычнага падыходу да беларусаў. Больш таго, гэта ўсё гучыць у афіцыйных СМІ. Урэшце рэшт праводзіцца маніпулятыўнае апытанне. Пасля падрыхтоўкі грамадскай думкі праводзіцца апытанне, якое пацвярджае, што беларусы з’яўляюцца пагрозай, што ў дачыненні да іх трэба праводзіць чарговыя санкцыі. Што будзе далей? Будзе даходзіць да боек? Навошта літоўцы запусцілі гэты працэс, які выгадны выключна Пуціну і Лукашэнку, узнікае сур’ёзнае пытанне. Гэта вельмі небяспечна як зараз, так і ў перспектыве ўзаемаадносін у будучыні.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Ці выбары ў Польшчы могуць радыкальна змяніць адносіны дзяржавы з Беларуссю ці Украінай? Адказвае палітолаг

16.10.2023 15:24
Невядома, ці пры ўладзе застанецца «ПіС». Існуе верагоднасць, што ўрад сфармуе кааліцыя апазіцыйных партый.

Павал Усаў: Падкрэсліваць суб’ектнасць Беларусі Кітай, відаць, ужо не збіраецца

18.10.2023 14:13
На форуме «Адзін пояс – адзін шлях» у Кітаі няма Лукашэнкі.