Беларуская Служба

Каардынатар спецслужбаў: «Скандал у Сейме не быў выпадковым, спецслужбы павінны праверыць Браўна»

18.12.2023 17:56
У дзень прысягі новага ўрада дэпутат «Канфедэрацыі» пагасіў вогнетушыцелем свечкі, запаленыя на габрэйскае свята Ханука.
Tomasz Siemoniak.
Tomasz Siemoniak.Фота: MARCIN BANASZKIEWICZ / FotoNews / Forum

Do rzeczy вяртаецца да скандалу ў Сейме калі ў дзень прысягі новага ўрада дэпутат «Канфедэрацыі» Гжэгаж Браўн пагасіў вогнетушыцелем свечкі, запаленыя на габрэйскае свята Ханука. Ці тое, што скандал здарыўся ў дзень прысягі ўрада, гэта супадзенне, запыталі міністра каардынатара спецслужбаў Томаша Семоняка (Tomasz Siemoniak). На ягоную думку, дата здарэння не было выпадковай.

Выданне нагадвае, што пасля здарэння спікер Шыман Галоўня выключыў Браўна з паседжання і абвясціў, што падасць на яго заяву ў пракуратуру, якая ўзбудзіла следства. Галоўня таксама паведаміў, што прэзідыум Сейма пакараў Браўна пазбаўленнем паловы заробку на 3 месяцы і дэпутацкіх камандзіровачных (dieta poselska) на паўгода. «Канфедэрацыя» пакарала дэпутата прыпыненнем яго членства ў клубе і забаронай выступаць з трыбуны ў Сейме.

Ці возьмуцца за Браўна спецслужбы? Па словах міністра Семоняка, дзеянні Браўна «не з'яўляюцца выпадковасцю», і пытанне «трэба дасканала вывучыць, таму што гэта была відавочная антыдзяржаўная акцыя на шкоду Польшчы».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «дзякуючы рэакцыі маршалка Галоўні, фактычна ўсіх палітыкаў, амаль усяго Сейма, на наступны дзень у парламенце зноў запалілі ханукальныя свечкі».

нг