Беларуская Служба

Алесь Зарэмбюк: Лукашэнка спрабуе сабатаваць беларускае асяроддзе ў Польшчы

10.01.2024 11:32
Мяркуецца, што гэтая шпіёнская сетка Лукашэнкі можа налічваць у Польшчы дзясяткі чалавек.
Алесь Зарамбюкpolskieradio.pl

20 снежня 2023 года функцыянеры Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымалі грамадзянку Рэспублікі Беларусь па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць беларускага КДБ, нагадвае старонка niezalezna.pl.

Дзейнасць беларускага КДБ уяўляе вельмі сур'ёзную пагрозу, асабліва цяпер, калі цэнтр палітычнага і грамадскага жыцця дэмакратычных і незалежніцкіх колаў у асноўным знаходзіцца ў Польшчы, нагадвае Алесь Зарэмбюк з Беларускага дома ў Варшаве.

З-за рэпрэсій, якія ўзмацніліся пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе, велізарная колькасць беларускіх грамадзян была вымушаная збегчы ў Польшчу. Каля 10 тысяч беларусаў атрымалі ў Польшчы статус бежанца або міжнародную абарону. Больш за 12 тысяч беларускіх студэнтаў вучацца ў польскіх ВНУ, у тым ліку 25 працэнтаў з іх па праграмах для рэпрэсаваных.

Прыблізная колькасць грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы, складае каля 130 тысяч чалавек. Гэта стварае вялізны дэмакратычны рух, які ўплывае на тое, што адбываецца ў Беларусі.
На думку Алеся Зарэмбюка, беларускі КДБ сваёй агентурнай дзейнасцю хоча сабатаваць дзейнасць, якая адбываецца пераважна ў Польшчы і Літве.

«Рэжым Лукашэнкі хоча супрацьстаяць гэтаму руху шляхам стварэння шпіёнскай сеткі, якая будзе сачыць за беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і незалежнымі СМІ ў Польшчы. Яны таксама хочуць вызначыць, хто менавіта мае дачыненне да арганізацый, каб рэпрэсаваць іх родных і блізкіх, якія засталіся ў Беларусі», – кажа беларускі актывіст.

Мяркуецца, што гэтая шпіёнская сетка можа налічваць у Польшчы дзясяткі чалавек.
Зарэмбюк нагадвае, што ў Беларусі грамадская і журналісцкая дзейнасць, а таксама дзейнасць нацыянальных меншасцей, такіх як польская і літоўская, немагчымыя з-за тэрору, адказнасць за які нясе рэжым Лукашэнкі.

«У Беларусі нават лайк у сацыяльных сетках можа прывесці да адміністрацыйнага арышту», – кажа прадстаўнік Беларускага дома ў Варшаве.

аз

Беларуска шпіёніла для КДБ за суайчыннікамі ў Польшчы

09.01.2024 10:14
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымалі грамадзянку Беларусі, якая працавала на выведку сваёй дзяржавы. Жанчыне ўжо выставілі абвінавачанне і затрымалі.