У грамадзянкі Беларусі канфіскавалі носьбіты інфармацыі ў некалькіх месцах Польшчы. Вынікі следства паказваюць, што жанчына вяла шпіёнскую дзейнасць на карысць Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Працэс доўжыўся не менш за некалькі месяцаў. Жанчына перадавала інфармацыю пра прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія знаходзяцца ў Польшчы, і арганізацыі, якія аб'ядноўваюць беларусаў і этнічных палякаў, якія паходзяць з Беларусі
Расследаванне гэтай справы кантралявала Мазавецкае аддзяленне Дэпартаменту па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве.
Падчас следчых дзеянняў супрацоўнікі ABW правялі ператрус, апыталі сведак і канфіскавалі носьбіты інфармацыі ў некалькіх месцах у Польшчы – паведаміў Караль Бархольскі з Нацыянальнай пракуратуры.
Беларусцы выстаўлена абвінавачанне ў дзейнасці на карысць замежнай разведкі супраць Рэспублікі Польшча, кваліфікаванае па арт. 130 § 1 Крымінальнага кодэкса.
«У сувязі з неабходнасцю забеспячэння належнага вядзення справы, рэальным апасеннем уцёкаў падазраванай і суровасці пакарання, якое ёй пагражае, пракурор унёс у суд хадайніцтва аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Суд цалкам пагадзіўся з довадамі пракуратуры і прымяніў да жанчыны меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту тэрмінам на 3 месяцы», – паведаміў Бархольскі.
Жанчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
wp.pl/вх